20 красавiка 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Цюмені спрабаваў праехаць з Берасця ў ЕЗ пад вагонам грузавога цягніка

8
Жыхар Цюмені спрабаваў праехаць з Берасця ў ЕЗ пад вагонам грузавога цягніка

Расеец хацеў прабрацца ў Еўразвяз у пошуку лепшага жыцця.

30 ліпеня ў пункце пропуску «Буг» памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў трапіць у Польшчу на грузавым цягніку, паведамляе tut.by.

Парушальніка знайшлі пад вагонам грузавога цягніка злучэннем Берасце - Малашэвічі.

З сабой у жыхара Цюмені былі толькі пашпарт і зменныя рэчы. Памежнікам ён прызнаўся, што хацеў незаконна прабрацца ў Еўразвяз у пошуку лепшых умоў жыцця.

На яго склалі адміністрацыйны матэрыял за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне рэжыму ў пункце пропуску. Яму пагражаюць штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках