25 красавiка 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра ўраджэнца Беларусі Рышарда Капусціньскага ганараваны ўзнагародай у Бразіліі

Фільм пра ўраджэнца Беларусі Рышарда Капусціньскага ганараваны ўзнагародай у Бразіліі

Узнагароду атрымаў фільм «Яшчэ дзень жыцця».

Фільм «Яшчэ дзень жыцця» пра пісьменніка і журналіста Рышарда Капусціньскага атрымаў прыз XXVII кінафестывалю Anima Mundi ў Бразіліі.

Фільм «Яшчэ дзень жыцця» (Jeszcze dzień życia), які распавядае пра пісьменніка і журналіста Рышарда Капусціньскага і яго працу ў 1975 годзе падчас грамадзянскай вайны ў былой партугальскай калоніі Анголе, атрымаў прыз XXVII кінафестывалю Anima Mundi ў Бразіліі. Сёлета фэст адбыўся ў Сан-Паўлу. У ім узялі ўдзел 335 фільмаў з 45 краін свету, паведамляе «Радио Польша».

Пастаноўка рэжысёра Даміяна Нянова і Раўля дэ ла Фуэнтэ заснавана на рамане Капусціньскага «Яшчэ дзень жыцця», апублікаваны ў 1976 годзе.

Рышард Капусціньскі нарадзіўся ў Пінску (тады Польшча, цяпер Беларусь) у 1932 годзе. Быў аўтарам амаль 30 кніг, за якія атрымаў мноства ўзнагарод у Польшчы і за мяжой. З 1962 года на працягу 14 гадоў працаваў карэспандэнтам Польскага агенцтва друку ў Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама ў Партугаліі.

Фільм «Яшчэ дзень жыцця» ўжо ўдастойваўся узнагарод у 2018 годзе: European Film Award у намінацыі найлепшы анімацыйны фільм, а таксама прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках