21 жнiўня 2019, Серада, 17:48
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Настаўнікі распавялі, хто фальсіфікуе выбары

97
Настаўнікі распавялі, хто фальсіфікуе выбары

І паклікалі мужчын дзейнічаць.

Некалькі дзён таму на тэлеграм-канале «Баста» апублікавалі паведамленне, у якім нагадалі пра адказнасць фальсіфікатарам выбараў. Адна з чытачак даслала на канал «Баста» ліст, у якім звярнула ўвагу, што не толькі настаўнікі вінаватыя ў тым, што нашы галасы не лічаць. Прыводзім яго тэкст:

- Добры дзень! Прачытала апошняе паведамленне ў тэлеграм-канале і хачу выказаць сваё абурэнне. Як элегантна вы перакладаеце адказнасць з усяго грамадства ў фальсіфікацыі выбараў на настаўнікаў.

Я сама працую настаўніцай. Мне ніхто і ніколі не прапаноўваў удзельнічаць у выбарчай камісіі, бо ведаюць маю пазіцыю і мае палітычныя погляды.

У такія камісіі выбіраюць тых, хто з нейкіх прычын не можа адмовіцца: бязвольныя, слабыя, кар'ерысты. Гэта не робіць ім гонару, але іх не так ужо і шмат.

А што ж робіце вы? Вы хочаце ўсю адказнасць за сітуацыю ў краіне перакласці на плечы слабых жанчын? А дзе моцныя і рашучыя мужчыны? Што ж яны робяць дзеля выратавання будучыні сваіх дзяцей? Дзе палітыкі, якія павінны весці масы за сабой? Можа, і вам пара дзейнічаць?

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.