24 жнiўня 2019, Субота, 17:44
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Ізраілі паказалі неапублікаваныя творы Франца Кафкі

У Ізраілі паказалі неапублікаваныя творы Франца Кафкі
ФРАНЦ КАФКА

Неўзабаве ўсе творы Кафкі будуць выкладзеныя для шырокай публікі ў інтэрнэце.

У сераду Нацыянальная бібліятэка Ізраіля прадставіла мноства неапублікаваных твораў чэшскага пісьменніка габрэйскага паходжання Франца Кафкі. Гэта стала вынікам складанай юрыдычнай бітвы за літаратурную спадчыну пісьменніка, паведамляе Euronews.

Перад смерцю ў 1924 году Кафка пакінуў усе свае працы свайму сябру і рэдактару Максу Броду, даўшы яму ўказанне спаліць кожны рукапіс без яго перачытвання.

Брод праігнараваў пажаданні свайго сябра і прыступіў да публікацыі многіх дакументаў, адпісаных яму.

Ён пасмяротна апублікаваў большасць кананічных літаратурных тэкстаў, звязаных з Кафкам, такіх як «Выпрабаванне» і «Замак».

Аўтар не быў шырока вядомы ў свой час, і толькі частка ягоных прац была апублікаваная, калі ён быў жывы. Аднак дзякуючы выдавецкім намаганням Брода Кафка стаў адным з самых знакамітых пісьменнікаў 20-га стагоддзя.

Брод памёр у 1968 годзе, а неапублікаваныя рукапісы захоўвала ягоная сакратарка Эстэр Хофэ. Хофэ перадала дакументы сваім дочкам Еве Хофэ і Рут Віслер, што выклікала доўгую судовую цяжбу паміж сям'ёй і ізраільскімі ўладамі за правы на рукапісы.

У канчатковым выніку Нацыянальная бібліятэка Ізраіля атрымала правы на архівы, і судовыя слуханні скончыліся ў 2016 годзе. З тых часоў яна збірае калекцыю з розных месцаў у Ізраілі і Нямеччыне, а апошнюю частку атрымала ўсяго два тыдні таму з банкаўскага сховішча ў Швайцарыі.

Матэрыял, прадстаўлены ў бібліятэцы, уключае ў сябе сотні асабістых лістоў Броду і іншым, тры чарнавыя варыянты «Падрыхтоўкі да вяселля ў вёсцы», сшытак, у якім ён практыкаваў іўрыт, і нават малюнкі.

«Частка іх [малюнкаў] вядомая, а іншых - не. Магчыма, гэта адна з самых важных рэчаў... Усе творы Кафкі, якія ў нас цяпер ёсць, будуць аблічбаваныя і адкрытыя для шырокай публікі ва ўсім свеце», - сказаў Стэфан Літ, куратар гуманітарных навук у Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля.

Куратар спадзяецца, што частка калекцыі будзе даступная ў сетцы да канца 2019 года.