28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы выступілі з новай арыгінальнай гіпотэзай аб Сусвце

5
Астраномы выступілі з новай арыгінальнай гіпотэзай аб Сусвце

Што было з Сусветам да яго з’яўлення.

Амерыканскія фізікі і астраномы выступілі з новай арыгінальнай гіпотэзай аб паходжанні ўсяго існага. Яны выказалі здагадку, што да Вялікага выбуху нейкі прота-Сусвет быў сфармаваны з цёмнай матэрыі. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса.

Пра гэта паведамляе спецыялізаваны навуковы часопіс Physical Review Letters.

На думку фізікаў, гэта матэрыя складала 80% прота-Сусвету і адыгрывала вызначальную ролю ва ўтварэнні галактык і галактычных кластараў, піша strana.ua.

Навукоўцы выявілі існаванне касмічнага феномену, дзякуючы ўздзеянню гравітацыі на бачныя аб'екты.

Многія гады спецыялісты разглядалі цёмную матэрыю як рэшткавае рэчыва пасля Вялікага выбуху, аднак, апошнім часам многія знаходзяць зняпраўджванне гэтай тэорыі.

Новае даследаванне дапамагло даведацца, што матэрыя ўзнікала ў эпоху касмічнай інфляцыі - перыяду актыўнага пашырэння прасторы, якое ў сваю чаргу прывяло да ўтварэння скалярных часціц (гэта элементарныя часціцы, якія характарызуюцца нулявым спінам і станоўчай унутранай цотнасцю. У квантавай тэорыі поля скалярныя часціцы з'яўляюцца квантамі скалярнага поля - Рэд.). На сёння адкрытая толькі адна падобная часціца - базон Хігса.

Даследнікі ўпэўненыя, калі цёмная матэрыя звязаная са скалярнымі часціцамі, то яе ўзрост можа быць значна вышэйшым за ўзрост Вялікага выбуху.

Аднак цёмную матэрыю нельга выявіць на Зямлі толькі дзякуючы эксперыментам з часціцамі, яе можна знайсці пры астранамічных даследаваннях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках