22 жнiўня 2019, Чацвер, 21:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Капенгагене адбыўся другі за тыдзень выбух

4
У Капенгагене адбыўся другі за тыдзень выбух

Інцыдэнт адбыўся перад пастарункам.

У Капенгагене прагрымеў другі за апошнія чатыры дні выбух. Інцыдэнт адбыўся раніцай у суботу, 10 жніўня, побач з пастарункам у раёне Нёрэбра, вядомым шматнацыянальным насельніцтвам. У выніку пашкоджаныя вокны і ўваход у будынак, у якім на момант выбуху ніхто не знаходзіўся. Людзі не пацярпелі, піша dw.com.

«Без сумневу, гэта было наўмыснае дзеянне», - заявіў журналістам інспектар паліцыі Ёрген Берген Скоў. Абставіны і прычыны інцыдэнту высвятляюцца. Праз кароткі час пасля выбуху быў заўважаны мужчына, які ўцякае ад пастарунку. Паліцыя вядзе яго вышук.

Выбухі ў Капенгагене і швэдскай Ландскроне

Першы выбух у дацкай сталіцы прагрымеў 6 жніўня. У выніку быў сур'ёзна пашкоджаны фасад будынка падатковай установы і атрымаў лёгкія раненні адзін чалавек. Са слоў Скоў, пакуль яшчэ рана казаць аб магчымых сувязях двух выбухаў.

Увечары 7 жніўня таксама адбыўся выбух перад ратушай ў горадзе Ландскроне на поўдні Швэцыі, што знаходзіцца ў гадзіне язды ад Капенгагена.