18 жнiўня 2019, Нядзеля, 2:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Гомелі заўважылі дзіўную атмасферную з'яву

10
У Гомелі заўважылі дзіўную атмасферную з'яву

Людзі жартуюць пра ўварванне іншапланетнікаў.

Фатаграфія з незвычайнай атмасфернай з'явай апублікаваная ў супольнасці «ЧП Беларусь». У каментарах людзі жартуюць пра ўварванне іншапланетнікаў і нават успамінаюць Тора з кінасусвету Marvel.

Як высветліла gomel.today, на фота патрапіла фармаванне кучавых аблокаў, якое вельмі хутка сабралася. Зверху можна заўважыць, як яно «разліваецца» па сваёй верхняй мяжы. Такое воблака можа «разрадзіцца» сур'ёзным градам.

Падсвятленне можа быць растлумачанае маланкамі, якія б'юць проста ў сярэдзіну воблака праз назапашаную статычную электрычнасць. Але не выключана, што свячэнне выкліканае пражэктарам або святлом месяца.