25 красавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэальны час: Якія прадукты найлепш ужываць на сняданне, абед і вячэру

1
Ідэальны час: Якія прадукты найлепш ужываць на сняданне, абед і вячэру

Эксперт патлумачыў, якія прадукты і чаму лепш есці ў той ці іншы час.

У перыяд пахудання важна не толькі тое, што мы ямо, але і калі. Кожны прадукт мае свой ідэальны час ужывання, калі ён прыносіць больш за ўсё карысці і менш за ўсё шкодзіць фігуры. Дыетолаг Алена Кален апавяла пра тое, якія стравы абраць на сняданне, абед і вячэру, піша rbc.ua.

Для таго каб набыць зграбнасць і падтрымліваць яе, важна правільна харчавацца і выдаткоўваць усе калорыі, якія былі з'едзеныя за дзень. Правільнае харчаванне – гэта збалансаваны рацыён у бялках, тлушчах, павольных і хуткіх вугляводах.

У залежнасці ад таго, у які перыяд дня яны будуць ужытыя ў ежу, і залежыць працэс зніжэння, утрымання або набору масы цела. Неабходна адзначыць, што ўсе прадукты важныя для арганізма і насычаюць яго рознымі спажыўнымі кампанентамі.

Як жа найлепш размеркаваць прадукты цягам дня, каб знізіць вагу і выдаткаваць усе набраныя за дзень калорыі?

Раніцай у ежу найлепш выбраць павольныя і хуткія вугляводы, паколькі большасць хуткіх вугляводаў багатыя на глюкозу і даволі каларыйныя. Арганізму важна выдаткаваць гэтую энэргію цягам дня, каб яна не ператварылася ў тлушч. Павольныя ж вугляводы, наадварот, паступова вылучаюць глюкозу, і яна паспявае засвоіцца арганізмам, не адкладаючыся ў выглядзе тлушчу ў целе.

Крупы, кашы, арэхі, садавіна, сухафрукты, прысмакі, бульба – менавіта яны лепш за ўсё падыдуць для снядання. Напрыклад, бульбу найлепш заўсёды есці ў першай палове дня. Яна багатая на крухмал, калорыі і надалей можа лёгка ператварыцца ў тлушч. Калі есці яе на сняданне, шанцы выдаткаваць калорыі нашмат вышэйшыя.

Такія сухафрукты, як інжыр і курага, добра разганяюць метабалізм і дапамагаюць страваваць ежу цягам дня.

Яблыкі спрыяюць паляпшэнню працы страўніка і кішачніка, таму іх таксама лепш есці ў першай палове дня. А вось з'едзены ўвечары свежы яблык можа справакаваць дыскамфорт і павысіць кіслотнасць страўніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках