16 красавiка 2024, aўторак, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя карысныя гародніна і садавіна жніўня

Названыя самыя карысныя гародніна і садавіна жніўня

Апошні месяц лета – самы прыдатны час для ўжывання вітамінаў.

Вялікая колькасць гародніны і садавіны дапаможа грунтоўна падрыхтавацца да халоднага часу года!

На жаль, лета зусім хутка скончыцца, таму трэба паспець добранька насыціцца ўсімі дарамі прыроды. Joinfo.ua падкажа, якія гародніна і садавіна ў жніўні прынясуць максімальную карысць арганізму.

Гародніна

Жнівеньскае меню павінна абавязкова ўключаць памідоры, баклажаны і салодкі перац. Натуральна, у якасці асновы спецыялісты рэкамендуюць асаблівую ўвагу звярнуць на бульбу. 300 грамаў дапамогуць задаволіць 70–75% ад дзённай патрэбы чалавека ў вітаміне С.

А ўсё разам, прыгатаванае ў духоўцы або нават замест мяса на шашлыках, несумненна, будзе мець вялікую карысць і асалоду смаку. Неймаверная колькасць рэцэптаў прыгатавання кожнай гародніны паасобку або ў камбінацыі дазваляе знайсці страву кожнаму да спадобы.

Карысць

Вядома, трэба ўлічваць індывідуальныя асаблівасці арганізма. У свежым выглядзе памідоры і салодкі перац могуць выклікаць абвастрэнне наяўных страўнікава-кішачных праблемаў, таму абавязкова гатаваць прадукты найбольш прыдатным спосабам.

Садавіна

У жніўні нельга прапускаць вінаград і абляпіху. У медыцыне алей абляпіхі знайшоў самае шырокае ўжыванне – лекаванне запаленчых захворванняў органаў стрававання толькі адно з іх.

Спецыялісты раяць уключаць у рацыён кавун. Ідэальна спаталяе смагу, утрымлівае вялікую колькасць жалеза, а таксама ўзбагачае арганізм вітамінам С і каратынам.

Хочацца нагадаць, якім чынам лепш за ўсё нарыхтоўваць абляпіху на зіму. Важна, каб у працэсе апрацоўкі ягады не страцілі сваіх карысных якасцяў і цешылі ў халодны час пахам і карыснасцю!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках