28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяперашняя ўлада – учорашні дзень

3
Цяперашняя ўлада – учорашні дзень

Моладзь у Расеі выходзіць на пратэст не за некага, а за сябе.

"Удзел у пратэставым мітынгу Дудзя, усялякіх рэпераў, заклікі Арцемія Панарына – на самай справе гэта вельмі важна. У нейкай ступені гэта нават прарыў. Рэч у тым, што касцяк вядомых спікераў Балотнай складалі прадстаўнікі старэйшага пакалення ад Дзмітрыя Быкава і Таццяны Лазаравай да Арцемія Троіцкага. Моладзевыя ж куміры былі даволі асцярожныя, абіраючы ці не саўдзельнічаць у падтрымцы рэжыму, ці адкрыта яго падтрымліваць", – піша расейскі палітык і грамадскі дзеяч Кірыл Шулік у «Фэйсбуку».

«І ў прынцыпе яно зразумела, беручы пад увагу трэнд на канфармізм. Умоўна кажучы, "Лідары Расеі" лепш, чым апазіцыя, перспектыўней і яшчэ нават мадней. Адпаведна, моладзь спрабавала ўладкавацца. Ды ў прынцыпе яе ўсё задавальняла. Прынамсі, можна было ў тоўстыя гады ўладкавацца. Думкі пра кар'еру ў "Газпраме" ці "Ашчадбанку", крэдытная тачка, здымная, а часам і іпатэчная кватэра. Тая абстаноўка рабіла цалкам прыстойным жыццё абываталя.

Але потым многае зламалася і памянялася. Па-першае, эканоміка, вядома. Па-другое, кар'ера ў "Газпраме" гэта добра, але ў Патрушава і Фрадкова таксама ёсць дзеці. Дарэчы, роўна адсюль такая цікавасць моладзі да расследаванняў Навальнага. Гэтая цікавасць шмат у чым чыста шкурная. Па-трэцяе, яны бачаць гіганцкае адставанне ўлады ад сябе саміх. Ну, гэта значыць, іх не можа прадстаўляць улада, якая не ўмее часцяком уключаць кампутар, а рэгуляваць інтэрнэт прапаноўвае з дапамогай рубільніка. Гэта збольшага ўвогуле дзве розныя цывілізацыі – мінулае і будучыня. Гэтае сутыкненне здарылася цяпер, таму да крызісу прывяло пытанне палітычнага прадстаўніцтва, дакладней ягонай адсутнасці.

Немагчыма сказаць – Дудзь заклікаў моладзь, таму што сам гэтага хоча ці таму, што гэтага хоча моладзь. Але гэта ўсё роўна, таму што пайшоў ужо сустрэчны рух. Яго не спыніць і ён становіцца мэйнстрымам і куміры яго ўжо не могуць ігнараваць. Героі ўчорашніх дзён могуць, вядома, за гаспадрад пайсці на фестываль мяса ці сочыва, але іх таксама трэба зразумець, ім трэба зарабіць на пенсію, больш такога шанцу не будзе. Тыя, каму на пенсію рана, разумеюць, што трэба ўбудоўвацца ў мэйнстрым. І гэта, дарэчы, тычыцца не толькі вядомых людзей, але і невядомых таксама.

Урэшце відавочна, што цяперашняя ўлада на ўсіх яе паверхах – гэта ўчорашні дзень. Можа, там і ёсць асобныя сучасныя людзі, але вось сістэма выключае тое, што яны будуць дзейнічаць як сучасныя. Рызыкі для таго ж Дудзя глабальнай ніякай няма. Для моладзі, якая незадаволеная ўладай, становішчам справаў у краіне і іншым, таксама. Усё роўна яе пакаленні атрымаюць уладу, і тады ўлада і грамадства прынамсі размаўляць будуць на адной мове. Вось таму яны выходзяць зусім не за Навальнага або Собаль, здаліся яны ім, а за сябе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках