25 красавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі: Мне вельмі пашанцавала працаваць з Крэйгам Вудкрафтам

2
Міхаіл Грабоўскі: Мне вельмі пашанцавала працаваць з Крэйгам Вудкрафтам
МІХАІЛ ГРАБОЎСКІ

Кожная гульня паказвае, што трэнер менскага «Дынама» настроены толькі на перамогу.

Трэнер менскага "Дынама" Міхаіл Грабоўскі падвёў вынік матчу з "Тарпеда" (2:6) у рамках Кубка губернатара Ніжагародскай вобласці:

– Калі ёсць шмат галоў і шмат момантаў, – прасцей вывучыць гульцоў і зразумець, над чым трэба будзе працаваць. У нас атакоўны хакей, і мы будзем прытрымлівацца яго ўвесь сезон. Хай хлопцы прывыкаюць. Чым менш шайба будзе знаходзіцца ў зоне абароны, тым менш будзе момантаў каля нашай брамы. Сутычкі, якія пачаліся ў трэцім перыядзе, не пайшлі нам на карысць. Пры ліку 2:2 трэба было супакоіцца і перавесці гульню ў зону атакі і там выпрацоўваць характар. Але гэта маладосць. Кіраваць эмоцыямі таксама трэба ўмець.

Што тычыцца мяне, то я хацеў на лёд выходзіць, а не на трэнерскі масток. Ледзь не памыліўся спачатку (смяецца). Але цяпер я разумею, што хачу быць трэнерам і набірацца досведу як трэнер. Мне вельмі пашанцавала, што я працую з Крэйгам Вудкрафтам. Я сам сабе зайздрошчу, што цяпер знаходжуся тут. Кожная трэніроўка, кожная гульня, кожная змена паказвае, што наш трэнер настроены толькі на перамогу. Таму і заўтра ў матчы за 3-е месца настрой будзе толькі на перамогу, – цытуе Грабоўскага афіцыйны сайт КХЛ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках