21 жнiўня 2019, Серада, 22:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Disney збіраецца зняць рымэйк «Адзін дома»

2
Disney збіраецца зняць рымэйк «Адзін дома»

Як бы выглядаў галоўны герой у 2019 годзе?

Студыя Disney абвясціла аб планах на перазапуск «Адзін дома». Пакуль невядома, што гэта будзе - поўнаметражнае кіно ці серыял для стрымінгавага сэрвісу Disney+. Аднак кампанія падкрэсліла, што рымэйк будзе накіраваны на новае пакаленне гледачоў, піша «Медуза».

У 38-гадовага акьора Макалея Калкіна, які сыграў галоўнага героя ў першых двух частках «Адзін дома», ужо гатовая свая версія перазапуску. Ён выклаў сваё фота ў хатняй абстаноўцы. Калкін, у адных майтках і кароткай футолцы, сядзіць на канапе, нешта есць і млява глядзіць у камеру. «Гэй, Disney, патэлефануй мне!» - дадаў ён.

«Вось як рэальна выглядала б абноўленая версія фільма «Адзін дома»

У адказ Калкіну ў твітэры даслалі вось такую гіфку.