17 жнiўня 2019, Субота, 21:22
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Алег Хмыль склаў сімвалічную нацыянальную каманду Беларусі за ўсю яе гісторыю

Алег Хмыль склаў сімвалічную нацыянальную каманду Беларусі за ўсю яе гісторыю

Беларускі хакеіст уключыў у каманду і сябе.

Легендарны беларускі абаронца і галоўны трэнер "Хіміка" Алег Хмыль склаў сімвалічную каманду Беларусі за ўсю яе гісторыю. У камандзе знайшлося месца і для яго самога, паведамляе "Прессбол".

Мезін - у "рамцы". Салей і Хмыль - у абароне. Цыплакоў, Калюжны, Андрэй Касціцын - у тройцы нападу - так выглядае сімвалічная каманда Беларусі ў хакеі ад Алега Хмыля.