18 жнiўня 2019, Нядзеля, 2:54
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Перамагчы атлусценне дапаможа посуд

4
Перамагчы атлусценне дапаможа посуд

Амерыканскія дыетолагі раскрылі маленькі сакрэт.

Экспэрт распавёў, як пры дапамозе маленькі талерак можна прадухіліць атлусценне ў дзяцей і вылечыць у дарослых, піша 7mednews.

Атлусценне ў дзяцей з'яўляецца прычынай многіх хвароб. А апошнім часам гэтая праблема становіцца ўсё больш распаўсюджанай. І каб прадухіліць атлусценне, бацькам варта прытрымлівацца аднаго правіла: карміць сваіх дзяцей з маленькіх талерачак.

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што калі дзіцяці даюць вялікую талерку, яно насыпае нашмат больш ежы, чым той, каму дасталася талерка меншая. Усё проста, яны напаўняюць да канца, а значыць, чым меншы посуд, тым менш ежы. Аналагічна адбываецца і ў дарослых людзей, якія маюць вельмі добры апетыт.

Спецыялісты мяркуюць, прынцып «маленькай талеркі» варта ўводзіць у жыццё людзей, калі яны яшчэ зусім юныя, тады гэта дапаможа пазбегнуць праблем у сталыя гады.

- Трэба, каб у дзіця з дзяцінства быў прышчэплены правільны рэжым харчавання. Дзеці павінны ведаць, як правільна харчавацца, а пачынаць трэба з посуду, - заяўляе амерыканскі прафесар Каледжа здароўя Адам Далас.

Акрамя памеру талеркі варта звярнуць увагу на наступныя рэчы:

Палову талеркі павінны запаўняць гародніна і садавіна.

Дзіця нельга прымушаць усё даядаць, дайце яму прыслухацца да свайго арганізму.

Не вадзіце дзіцяці ва ўстановы, дзе кормяць фаст-фудам. Хай не прывыкае.

Не давайце дзіцяці столькі салодкага, колькі яму хочацца. Завядзіце правіла, што шакалад ён есць толькі па святах і ў адзін з выходных.