28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб сабраць дзіця ў школу, беларускай сям'і не дастаткова нават 1 000 рублёў

20
Каб сабраць дзіця ў школу, беларускай сям'і не дастаткова нават 1 000 рублёў

Кошты кусаюцца.

Жнівеньскія нядзелі - для бацькоў час ісці на школьныя кірмашы, рыхтаваць дзіцяці да навучальнага года. А самім рыхтавацца да выдаткаў, бо кошты кусаюцца, паведамляе «Белсат».

«Белсат» спытаў менчукоў, колькі каштавацьме паход на школьны базар.

«Чаравікі каштуюць рублёў сто, форма таксама, канцылярскія тавары... Рублёў 400 дзесьці».

«Разам з канцылярыяй і адзеннем блізу 700 рублёў».

«Мы купілі толькі кашулі, гальштук, гарнітур, спартыўную форму пойдзем купляць, а абутак яшчэ не куплялі. І ўжо больш за 400 я аддала».

«Мы старэйшай купляем з улікам, каб насіла і малодшая. Хоць бы абутак, спартыўнае адзенне», - кажуць менчукі.

Як раней падлічылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у гэтым годзе на аднаго вучня малодшых класаў бацькі выдаткуюць Br 750 - з улікам абутку, адзення, галантарэі, пісьмовых і канцылярскіх прылад. А на вучня старэйшых класаў гэтая сума яшчэ вышэйшая - Br 890.

Аднак не ўсе з апытаных намі пакупнікоў змаглі ўкласціся ў гэтую суму.

«Згодна, што дарагавата. Але выбару не было», - кажа адна з наведвальніц кірмашу.

Асабліва берагчы грошы і адзенне даводзіцца няпоўным сем'ям, бацькам з малымі даходамі і тым, хто мае шчасце мець некалькі дзяцей.

У Анжалікі Клемантовіч трое дзяцей, старэйшая школу скончыла, малодшаму яшчэ рана, а сярэдняя дачка ідзе ў другі клас. Як падлічыла шматдзетная маці, на суму 750 і 890 рублёў, агучаныя міністэрствам, набыць можна не ўсе, але самае галоўнае.

«Адзенне, абутак, канцтавары, тавары да дадатковых заняткаў», - пералічвае Анжаліка.

Раз на год шматдзетныя сем'і могуць разлічваць на аднаразовую «школьную» выплату ад дзяржавы - 30% пражытковага мінімуму на кожнага школьніка. Канкрэтную суму вызначаюць мясцовыя органы ўлады, адпаведна мясцовым бюджэтам. Таму і выплаты розныя нават у межах адной вобласці: дзе Br 30, а недзе Br 69.

«Гэтай сумы стае на канцтавары, якія дзіця выкарыстоўвае за першае паўгоддзе», - кажа Анжаліка Клемантовіч.

А калі ў вас ёсць непатрэбныя школьныя заплечнікі, форма, канцтавары - іх можна аддаць на добрую справу праз дабрачынныя арганізацыі. Напрыклад, Беларускі Чырвоны Крыж да сярэдзіны верасня працягне збіраць рэчавую і фінансавую дапамогу для вучняў з інваліднасцю, з няпоўных і шматдзетных сем'яў і з сем'яў уцекачоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках