18 жнiўня 2019, Нядзеля, 2:59
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Фотафакт: Случчанка ў Амерыцы фатаграфуецца з зоркамі

1
Фотафакт: Случчанка ў Амерыцы фатаграфуецца з зоркамі

Кошт аднаго здымка – палова заробку жыхара Слуцка.

Случчанка Настасся Вяроўка жыве ў Амерыцы з 2009 года. За дзесяць гадоў яна аб'ездзіла амаль усю краіну. Пабывала на канцэртах вядомых зорак: Sia, Lady Gaga, Beyonce, Sting, Scorpions, а таксама сфатаграфавалася з акторамі папулярных фільмаў - з Дэйманам з «Дзённікаў Вампіраў», з Кхалам Дрогі з «Гульні пасадаў» ды іншымі.

Настасся Вяроўка дала «Кур'еру» некалькі фотаздымкаў з зоркамі і расказала, калі, дзе і пры якіх абставінах зробленыя здымкі. А таксама колькі яны каштуюць.

«Я з дзяцінства люблю кіно. Мне цікава, як яно здымаецца. Цікавыя людзі, якія гэтым займаюцца. Кожны раз, калі я знаходжуся ў нейкім новым месцы з фільма, то адчуваю сябе часткай чагосьці большага, чым я сама», - кажа Наста.

У 2017 годзе ў Філадэльфіі праходзіла зорнае мерапрыемства - фестываль поп-культуры Comic-Con. Туды прыязджаюць знакамітасці, звозяць машыны са здымак, строі ды іншыя «артэфакты». Яго наведала і Настасся Вяроўка. Кошт удзелу аднаго дня - $150 за аднаго чалавека.

«На фестываль прыязджае шмат зорак. Яны сядзяць каля сваіх столікаў з назвай фільмаў, у якіх граюць, і адкрытыя для камунікацый. З імі можна сфатаграфавацца, але за грошы. Там я пазнаёмілася з Чакам Норыса, які шыкоўна выглядае на свой узрост, з Холі Мары Комбс з серыяла «Зачараваныя» і Майклам Рукерам з «Вартавыя Галактыкі» і «Хадзячых мерцвякоў», - распавядае Настасся і дадае, што кошт фота залежыць ад папулярнасці актора. Напрыклад, з Чакам Норыса, Дэйманам Сальватору з «Дзённікаў вампіра» - $100, а з Кхалом Дрогі з «Гульні пасадаў» - $ 150. Гэта амаль палова заробку случчакоў.

Случчанка ў Амерыцы фатаграфуецца з зоркамі. Кошт аднаго здымка – палова заробку жыхара Слуцку.

У ліпені 2016 года Настасся і ейны хлопец падарожнічалі па Амерыцы. На зваротным шляху ў Філадэльфію яны заехалі ў штат Нью-Мексіка, дзе здымаўся серыял «Ва ўсе цяжкія». Са слоў случчанкі, гэты серыял, у адрозненне ад іншых галівудскіх работ, мае сапраўдныя лакацыі, а не пабудаваныя на складзе будынка.

Першае і другое фота зробленыя на сапраўднай дзейнай аўтамыйцы, дзе містэр Уайт працаваў, а «потым зліваў бензін». На запраўцы ёсць міні-музей з фотаздымкамі са здымак, аўтографамі актораў і сувенірамі з серыяла. На трэцім фота - дом Уайта.

«Самога Браяна Крэнстана ўдалося ўбачыць жыўцом, калі ён прыехаў ужо ў мой горад Філадэльфію з прэзентацыяй кнігі. Мерапрыемства было закрытым, трэба было купляць квіткі. На здзіўленне, яны былі недарагімі - $30. У гэтую суму ўключаная і кніга з аўтографам. Сустрэча праходзіла ў гарадской бібліятэцы. У канцы выступу дазволілі задаць пытанні і прасіць аўтограф. Фотаздымкі былі не дазволеныя. Ён вельмі прыемны чалавек і просты ў жыцці, з шкарпэткамі ў палоску», - успамінае дзяўчына.

У якіх яшчэ месцах здымак была Настасся Вяроўка