19 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта выйшла з камфортнага для Масквы калідора

7
Нафта выйшла з камфортнага для Масквы калідора

Савудаўская Арабія ўжо не дапаможа РФ утрымліваць высокі кошт барэля.

Асноўным стымулам для высокіх нафтавых коштаў былі спробы Савудаўскай Арабіі ўтрымліваць кошт барэля нафты ў дыяпазоне 70-80 даляраў. Для продажу акцый найбуйнейшай дзяржкампаніі Aramco зыходзячы з яе ацэнкі на 2 трлн даляраў. Але эпоха дарагой нафты заканчваецца: замежныя інвестары ўгаворваюць савудытаў знізіць ацэнку Aramco да 1,5 трлн даляраў і паспець прадаць яе акцыі хаця б гэтым коштам. А самі савудыты паспрабавалі ў чацвер спыніць падзенне коштаў хоць бы на ўзроўні 57 даляраў. Калі савудыты прызнаюць бескарыснай вайну з нафтавымі млынамі, то Расея пазбавіцца ключавога хаўрусніка ў спробах утрымання высокіх нафтавых коштаў, паведамляе ng.ru.

Савудаўскі наследны прынц Мухамед бін Сальман намагае на ацэнцы нафтавай кампаніі Aramco на 2 трлн даляраў, хоць некаторыя банкіры і інсайдэры ў кампаніі мяркуюць, што яго варта скараціць да 1,5 трлн, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на галіновыя і банкаўскія крыніцы.

Кіроўная манархія Савудаўскай Арабіі надумала правесці першаснае размяшчэнне акцый найбуйнейшай у свеце нафтавай дзяржкампаніі Aramco яшчэ ў 2015 годзе. Сваю "святую карову" савудыты ацанілі на 2 трлн даляраў. І з тых часоў яны актывізуюць або прыпыняюць падрыхтоўку да IPO, але ацэнка самой кампаніі ніколі не змянялася.

Каб прадаць частку акцый Aramco зыходзячы з гэтага кошту, яшчэ ў мінулым годзе ўлады Савудаўскай Арабіі стараліся ўтрымліваць нафтавыя кошты ў калідоры 70-80 даляраў за барэль.

«Савудытам патрэбная нафта коштам 80 даляраў за барэль, і яны не хочуць, каб кошты сыходзілі ніжэй за адзнаку 70 даляраў. Ім патрэбныя грошы. У іх ёсць ідэі і планы, а цяпер яшчэ і тэрміны IPO былі адкладзеныя" – цытавала год таму агенцтва Reuters знаёмых з сітуацыяй экспэртаў.

Менавіта гэты інтарэс савудытаў прымусіў іх увайсці ў хаўрус з Расеяй і падтрымліваць абмежаванне сусветнай здабычы ў рамках пагаднення OPEC+. Аднак утрымаць кошты ў gfnh',ysv калідоры Савудаўскай Арабіі так і не ўдалося. Амаль увесь мінулы год барэль прадаваўся значна танней за 70 даляраў. А пасля абвастрэння амерыкана-кітайскага гандлёвага канфлікту, які пагражае глабальным запаволеннем, нафтавыя кошты пакаціліся ўніз і апусціліся ў моманце нават ніжэй за 57 даляраў.

Савудаўская Арабія не мае намеру мірыцца з працяглым спадам на нафтавым рынку і разглядае ўсе магчымыя варыянты далейшых дзеянняў, паведаміла ў чацвер агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе краіны. Эр-Рыяд ужо пачаў тэрміновыя тэлефонныя перамовы з іншымі экспарцёрамі нафты. Адмаўляцца ад магічнай лічбы на 2 трлн даляраў савудыты не хочуць, але і падтрымліваць патрэбныя для пацверджання такой ацэнкі нафтавыя кошты яны ўжо не могуць.

Кампанія Aramco зноў абмяркоўвае з банкамі магчымасць першаснага размяшчэння акцый. Рада дырэктараў кампаніі збярэцца пазней на гэтым тыдні і, магчыма, абмяркуе яе кошт, сказала Reuters блізкая да кампаніі крыніца. Найважнейшае пытанне – магчымасць зніжэння ранейшай ацэнкі агульнага кошту кампаніі Aramco. Адзін з аргументаў - гэта фундаментальныя змены на сусветным рынку. За апошнія тры гады многія краіны актывізавалі намаганні аб адмове ад выкапнёвых тыпаў паліва з мэтай стрымаць глабальнае пацяпленне, на фоне чаго кошт нафты зніжаецца, нагадвае Reuters. Зараз банкіры фактычна заклікаюць савудытаў адмовіцца ад мары аб 2 трлні пагадзіцца тым самым на больш нізкі калідор нафтавых коштаў.

Нават пры ацэнцы на 1,5 трлн даляраў Aramco будзе каштаваць на 50% даражэй, чым самыя дарагія кампаніі свету, пераказвае аргументы банкіраў Reuters. Калі інвестары змогуць пераканаць прынца, то Савудаўская Арабія можа выйсці з нефармальнага хаўрусу з Расеяй аб утрыманні нафтавых коштаў вышэй за 60-65 даляраў.

«Залежнасць ад нафты і газу ў нас яшчэ вельмі вялікая... сярэдні паказчык у раёне 60-65 даляраў за барэль нас цалкам задавальняе» – патлумачыў пазіцыю Крамля замежнікам у пачатку чэрвеня Уладзімір Пуцін. Але ва ўмовах абвастрэння кітайска-амерыканскага гандлёвага канфлікту абвешчаны Пуціным калідор можа стаць цалкам нерэалістычным.

"Савудаўская Арабія гатовая на вельмі многае, каб не дапусціць замацавання падзення нафтавых каціровак. У сённяшніх умовах, калі рызыкі для сусветнай эканомікі працягваюць узмацняцца, мяркуем, што экспарцёры будуць з падвоенай стараннасцю клапаціцца аб абароне сваіх інтарэсаў на нафтавым рынку», – мяркуе галоўны аналітык «БКС Прэм'ер» Антон Пакатовіч. З ягоных словах, ніжняя мяжа камфортнага кошту для асноўных удзельнікаў нафтавага рынку, куды ўваходзяць ў картэль, РФ і ЗША, знаходзіцца паблізу ўзроўню 65 даляраў. Для Савудаўскай Арабіі верхняя мяжа калідора знаходзіцца на узроўнях 75-80 даляраў. Таму цэнавы ўзровень на 73 даляры можна разглядаць як умоўны пункт раўнавагі, які задавальняе самых буйных удзельнікаў рынку, мяркуе экспэрт.

«Можна выказаць здагадку, што Савудаўская Арабія гатовая і да спаду коштаў да 55 за барэль», – кажа аналітык кампаніі «Фрыдам Фінанс» Аляксандр Асін.

«На фоне запаволення сусветнай эканомікі чакаецца зніжэнне попыту на нафтапрадукты, галоўным імпарцёрам якіх з'яўляецца Кітай. Таму пакуль не будзе нейкіх пазітыўных навін, сітуацыя не будзе мяняцца. Нафта пакуль пяройдзе ў новы дыяпазон 55-60 даляраў за барэль», - разважае дырэктар офіса продажаў «БКС Брокер» Вячаслаў Абрамаў.

«Сённяшнія кошты нафты, нават пасля праведзенага падзення на 7%, застаюцца пераацэненымі. Заявы савудытаў аб гатоўнасці прымаць захады, безумоўна, маюць вагу. Але ў выпадку далейшага зніжэння коштаў нельга выключаць і ўзброенае нагнятанне сітуацыі ў Армузскай пратоцы», - разважае кіраўнік аналітычнага дэпартамента AMarkets Арцём Дзееў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках