19 сакавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларусь недапушчальна шмат выдаткоўвае на куплю лекаў за мяжой

169
Лукашэнка: Беларусь недапушчальна шмат выдаткоўвае на куплю лекаў за мяжой

Дыктатар надумаў пакінуць беларусаў без імпартных лекавых прэпаратаў?

Лукашэнка правёў сёння працоўную сустрэчу з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам. Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Пры прызначэнні мы дамовіліся, што праз пэўны прамежак часу, калі вы будзеце гатовыя, паведаміце, па-першае, аб удасканаленні сістэмы аховы здароўя на ўсіх кірунках і ва ўсіх праявах. Што больш за ўсё хвалюе не толькі мяне, але і грамадства праз апошнія падзеі ў сістэме - гэта пытанні закупак медыцынскага абсталявання і коштаўтварэння», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік падкрэсліў, што праца без пасярэднікаў пры закупцы абсталявання - адное з найважнейшых пытанняў.

«Натуральна, што пасярэднікі да 30%, а часам і больш, павялічваюць кошты на абсталяванне. Тое ж самае тычыцца і лекавых сродкаў, прэпаратаў, субстанцый і гэтак далей, - дадаў ён. - Словам, вы, працуючы ў асноўным звяне нашай аховы здароўя, ведаеце болевыя кропкі і «хваробы» нашай аховы здароўя. І ў гэтым сэнсе нам трэба было б распачаць сур'ёзныя кракі. Цягнуць нельга».

Лукашэнка таксама ўзняў пытанне вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі і імпартазамяшчэння. Паводле ягоных слоў, краіна выдаткоўвае на набыцц лекаў за мяжой да $500 млн. «Недапушчальна шмат. Тым больш мы можам вырабляць свае лекі», - адзначыў дыктатар.

«Цяпер трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на субстанцыі і, як кажуць у прамысловасці, рэактывы гэтых лекаў. Трэба глыбей займацца распрацоўкай, вытворчасцю лекавых сродкаў», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што надоечы Міністэрства аховы здароўя прапанавала ў «Фэйсбуку» паведамляць яму пра кошты на лекі, набытыя за мяжой, і дасылаць чэкі.

Напісаць каментар 169

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках