19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы змогуць убачыць самы прыгожы зарапад года

1
Сёння беларусы змогуць убачыць самы прыгожы зарапад года

Чакаецца да 80 метэораў на гадзіну.

Сёння ноччу, 13 жніўня, чакаецца пік зарападу Персеіды. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на ASTROBEL TEAM. Кожнае лета на Зямлі можна назіраць відовішчны зарапад - Персеіды.

Наша планета праходзіць праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля. Драбнюткія з іх згараюць у зямной атмасферы, праз гэта і ўтворыцца «зорны дождж».

Назіраецца гэтая метэорная плынь штогод у перыяд з 17 ліпеня да 24 жніўня, але гэтым разам максімум «зарападу» прыпадзе на ноч 13 жніўня: сёння ўночы мы зможам назіраць блізу 60-80 метэораў на гадзіну.

Мяркуюць, што першым прызнаў Персеіды як штогадовую з'яву астраном з Бэльгіі Адольф Кетле. У 1835 годзе ён паведаміў, што зафіксаваў у жніўні метэарытны дождж, які з'яўляецца з сузор'я Персея.

Саму ж камету «Свіфт-Тутля» незалежна адкрылі амерыканскія астраномы Люіс Свіфт і Хорас Тутля ў 1862 годзе. Яна буйная і мае ядро дыяметрам блізу 26 кіламетраў.

Памер каметы і памер мэтэароідаў - галоўная прычына, чаму мы можам атрымліваць асалоду ад такой вялікай колькасцю «знічак» у перыяд максімуму метэорнай плыні. У 1865 годзе італьянскі астраном Джавані Скіяпарэлі высветліў сувязь паміж каметай «Свіфт-Тутля» і Персеіды. Гэта быў першы выпадак у астраноміі, калі метэорную плынь зрабілі тоеснай з яе каметай.

Лепш за ўсё Персеіды будуць бачныя ў паўночнай кулі, бо у паўднёвых шыротах радыянт ніколі не падымаецца над гарызонтам.

Жыхарам Беларусі астраномы раяць паглядзець пасля заходу сонца ў паўночна-ўсходнім кірунку зорнага неба, дзе размешчанае сузор'е Персей. Пасля поўначы сузор'е падымецца высока над гарызонтам, і метэорную плынь можна будзе назіраць ва ўсёй красе. У нейкі момант нават можа здацца, што метэоры вылятаюць проста з Персея і накіроўваюцца ва ўсе бакі.

І, вядома, лепш назіраць за зорным небам за горадам, далей ад светлавога забруджвання. Адзінае, што ў гэтым годзе Месяц будзе ў фазе, блізкай да поўні, што дасць дадатковы засвет.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках