28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названае імя расейскага паліцыянта, які ўдарыў дзяўчыну кулаком у жывот

88
Названае імя расейскага паліцыянта, які ўдарыў дзяўчыну кулаком у жывот

Расейскі паліцыянт пачаў мяняць інфармацыю аб сабе ў сацыяльных сетках.

Затрыманую на акцыі расейскай апазіцыі 10 жніўня Дар'ю Сасноўскую ўдарыў кулаком у жывот супрацоўнік пятага батальёна 2-га аператыўнага палка галоўнай управы МУС Масквы Сяргей Цыплакоў, паведамляе Baza са спасылкай на калегаў паліцыянта, якія пажадалі захаваць ананімнасць.

Паводле інфармацыі выдання, праз відэа жорсткага затрымання Сасноўскай раніцай 12 жніўня ў аддзел «прыйшлі дзве праверкі».

Рэдакцыя Baza звярнулася да кіраўніцтва галоўнай управы МУС горада з просьбай праверыць Цыплакова на дачыненне да збіцця дзяўчыны.

Паводле інфармацыі выдання, старонкі Цыплакова ў сацыяльных сетках ужо змененыя, адтуль выдалілі ўсе фатаграфіі. Сам паліцыянт адмовіўся размаўляць з журналістамі.

Раней стала вядома, што сама Сасноўская звярнулася ў Следчы камітэт з заявай на супрацоўніка паліцыі, які ўдарыў яе кулаком у жывот падчас затрымання.

Дзяўчына напісала, што яе затрымалі пасля таго, як яна зрабіла заўвагу паліцыянтам, якія затрымлівалі мужчыну з інваліднасцю. Са слоў Сасноўскай, паліцыянт, з рук якога выпала дубінка, ударыў яе кулаком у жывот. Затым яе яшчэ раз ударылі па галаве побач з аўтазакамі.

10 жніўня на праспекце акадэміка Сахарава прайшоў чарговы ўзгоднены з уладамі мітынг з патрабаваннем дапусціць апазіцыйных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму і вызваліць палітвязняў. Пазней сілавікі затрымалі больш за 200 актывістаў, якія накіраваліся ў цэнтр горада пасля мітынгу.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках