19 жнiўня 2019, панядзелак, 3:50
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Унук члена расейскай ЦВК у чатыры гады набыў кватэру ў цэнтры Масквы за $7,6 мільёна

15
Унук члена расейскай ЦВК у чатыры гады набыў кватэру ў цэнтры Масквы за $7,6 мільёна
БАРЫС АБЗЕЕЎ

Фонд Навальнага раскрыў яшчэ адзін факт карупцыі.

Артур Абзееў, унук члена Цэнтрвыбаркама РФ Барыса Абзеева, у чатыры гады набыў двухпавярховую кватэру ў маскоўскім раёне Хамовнікі, рынкавы кошт якой складае паўмільярда рублёў, сцвярджае Фонд барацьбы з карупцыяй палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Новая газета».

Як высветлілі следчыя, дамова куплі-продажу на кватэру на Астожанцы плошчай 274 кв.м была аформленая на Артура Абзеева ў 2009 годзе, калі таму было чатыры гады.

Бацька хлопчыка, Барыс Абзеев-малодшы на той момант быў намеснікам дырэктара Пенсійнага фонду Расеі. Сам член ЦВК тады займаў пасаду кіраўніка Карачаева-Чаркесіі.

Акрамя гэтага, у ФБК высветлілі, што ў 2013 годзе Артур Эбзееў прадаў кватэру ў Хамовніках і ўклаў угоду з афшорнай кампаніяй Брытанскіх Віргінскіх выспаў. За тыдзень да гэтага, паказалі ў фондзе, ён інвеставаў «пару сотняў мільёнаў рублёў» у дом у падмаскоўным пасёлку Горкі-8 на Рублёўскай шашы.

Абзееў з'яўляецца членам ЦВК з 2011 года. Да гэтага, у 1991-2008 гадах ён быў суддзём Канстытуцыйнага суда, а затым займаў пасаду кіраўніка Карачаева-Чаркесіі. Абзееў удзельнічаў у пасяджэнні ЦВК, якая разглядала скаргу юрысткі ФБК Любові Собаль на адмову зарэгістраваць яе кандыдаткай у Масгардуму. Камісія скаргу Собаль тады адхіліла.