20 красавiка 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: З трубы Менскай ЦЭЦ-3 паваліў нетыповы чорны дым

17
Фотафакт: З трубы Менскай ЦЭЦ-3 паваліў нетыповы чорны дым

Што гэта?

Чытачы Onliner дасылаюць у рэдакцыю фота Менскай ЦЭЦ-3, з труб якой сёння валіць дым нязвыклага чорнага колеру. Звычайна цеплацэнтраль вывяргае толькі бяскрыўдны белы пар. Што здарылася і чаму ён счарнеў? На гэты момант вядома толькі тое, што цяпер на ЦЭЦ-3 праводзяцца выпрабаванні. Яны рэгулярныя і здараюцца раз на тры гады. Пра тое, што сітуацыя штатная, журналістам паведамілі ў ДВА «Белэнэрга».

Як паведамляе Telegram-канал «Белэнэрга», цяпер на Менскай ЦЭЦ-3 праводзяцца запланаваныя цеплавыя выпрабаванні энэргетычнага катла. Прычым пачаліся яны блізу тыдня таму.

«Цеплавыя выпрабаванні неабходныя для ўдакладнення рэжымнай карты і экалагічных характарыстык пры спальванні мазуту. Акрамя гэтага, у выпадку пераводу катла на мазут своечасова праведзеныя выпрабаванні гарантуюць надзейную, эканамічную эксплуатацыю катла пры спальванні мазуту.

Выпрабаванні праводзяцца паводле рэгламенту ў адпаведнасці з СТП 33240.20.501-19 раз на 3 гады. Усе этапы цеплавых выпрабаванняў строга кантралююцца для выканання работ у тэрмін, у неабходным аб'ёме».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках