29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе і калі беларусам глядзець метэорны струмень Персеіды?

13
Дзе і калі беларусам глядзець метэорны струмень Персеіды?

У ноч з 12 на 13 жніўня - пік жнівеньскіх зарападаў.

Метэорны струмень Персеіды будзе самым зыркім зарападам жніўня. І менавіта сёння, у ноч з 12 на 13 жніўня ён абяцае быць максімальна відовішчным - да 110 знічак за гадзіну, піша kp.by.

Галоўнае, каб неба было чыстым, не зацягнутым хмарамі. У які бок глядзець і калі пачынаць загадваць жаданні?

- Сачыць за падаючымі Персеідамі можна пачынаць з 11 гадзін вечара, - раіць Аляксандр Штуро, настаўнік астраноміі і фізікі. - Спачатку - ва ўсходнім кірунку, а потым поле назірання будзе перамяшчацца правей. Калі браць за арыенцір сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якое ўсе ведаюць і могуць лёгка знайсці на зорным небе, то струмень Персеідаў будзе справа ад яго. А адносна Месяца - злева. Дарэчы, зарапад будзе бачны нашмат лепш, калі Месяц схаваецца - прыкладна а другой гадзіне ночы. Цяпер ён амаль поўны, і яго святло занадта яскравае. І гарадское асвятленне не дасць вам палюбавацца зарападам. Таму лепш выязджаць за горад. Інтэнсіўнасць струменю нарастае пасля поўначы, а піка свайго дасягае пад раніцу, прыкладна да чатырох гадзін.

Струмень Персеіды - гэта, фактычна, зорнае смецце. Яго ўтварыў хвост каметы Свіфта-Тутля, якая падчас пралятання каля Зямлі пакідае нам гэты зыркі зорны дождж. Камета вялікая - 26 кіламетраў у дыяметры. Таму і шлейф ў яе такі прыкметны. Пункт, з якога вылятаюць метэоры, знаходзіцца ў сузор'і Персея, адсюль і назва Персеіды.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках