19 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад выбухам у Северадзвінску «Расатам» праводзіў выпрабаванні «новага спецвырабу»

17
Перад выбухам у Северадзвінску «Расатам» праводзіў выпрабаванні «новага спецвырабу»

Пасля выбуху адбыўся кароткачасовы радыеактыўны скачок.

У Расеі НЗ з выбухам і выкідам радыяцыі ў Архангельскай вобласці, праз які загінулі супрацоўнікі сароўскага ядзернага цэнтра, адбылося падчас выпрабавання «новага спецвырабу». Пра гэта заявіў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу дзяржкарпарацыі.

«Мы праводзілі ў апошні шлях нашых калегаў, якія трагічна загінулі пры выпрабаваннях новага спецвырабу. Яны да апошняга засталіся адданыя свайму абавязку і сышлі, як сапраўдныя героі», - цытуе прэс-служба.

Нагадаем, выбух з узгараннем адбыўся 8 жніўня на палігоне Мінабароны паблізу пасёлка Нёнаксы пад Северадзвінскам. Інцыдэнт здарыўся пры выпрабаванні вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі, яго ахвярамі сталі пяць чалавек - гэта супрацоўнікі прадпрыемства «Расатама» - Расейскага федэральнага ядзернага цэнтра: Аляксей В’юшын, Яўген Каратаеў, Вячаслаў Ліпшаў, Сяргей Пічугін і Уладзіслаў Яноўскі.

Пасля выбуху адбыўся кароткачасовы радыеактыўны скачок, які быў зафіксаваны ў змешчаным у 30 км Северадзвінску. Паводле паведамлення уладаў, павышэнне радыяцыйнага фону было двухразовым і доўжылася не больш за гадзіну. Пазней улады выдалілі гэтае паведамленне.

Дырэктар ядзернага цэнтра Валянцін Касцюкоў заявіў у эфіры сароўскага тэлеканала «Канал-16», што падрыхтоўка да выпрабавання новай зброі доўжылася больш за год, а навуковы кіраўнік цэнтра Вячаслаў Салаўёў удакладніў, што адным з накірункаў іх дзейнасці з'яўляецца «стварэнне малагабарытных крыніц энэргіі з выкарыстаннем радыеактыўных матэрыялаў, здольных да дзялення».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках