29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы і ўкраінцы пераважаюць сярод легальных іншаземцаў у Польшчы

15
Беларусы і ўкраінцы пераважаюць сярод легальных іншаземцаў у Польшчы

Усё больш беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы не толькі шукаюць працу, але і набываюць жыллё.

Усё больш беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы не толькі шукаюць працу, але і набываюць жыллё.

Колькасць іншаземцаў з доўгатэрміновым відам на жыхарства ў Польшчы павялічваецца, паводле звестак Управы справаў замежнікаў. У канцы ліпеня гэтага года ў больш чым 400 000 чалавек, у асноўным украінцаў, былі такія дазволы, паведамляе «Радыё Польшча».

Замежнікі ўсё часцей плацяць унёскі на сацыяльнае страхаванне. Прадстаўнік Управы сацыяльнага страхавання Польшчы Войцех Андрусевіч паведаміў: "Колькасць замежнікаў, зарэгістраваных ва Управе сацыяльнага страхавання, са студзеня мінулага года вырасла на 200 000 чалавек. Гэта азначае, што гэтыя людзі знайшлі законную працу, з чаго выплачваюцца ўнёскі ў фонд УСС. Амаль 468 тысячаў застрахаваных з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. Беларусы – другая ў велічыні група, але іх на 90% менш, чым украінцаў».

Войцех Андрусевіч таксама паведаміў, што колькасць дапамог у цяжарнасці і родах, якiя атрымлiваюцца ад УСС замежнікамі, павялічваецца. Яны стварылі сем'і ў Польшчы, тут нарадзіліся іхнія дзеці.

Замежнікі звычайна занятыя ў такіх сектарах, як будаўніцтва і перапрацоўчая прамысловасць, дзе заробкі не самыя высокія.

Усё больш і больш украінцаў у Польшчы не толькі шукаюць працу на пэўны перыяд, але і хочуць застацца назаўжды. Яны набываюць жыллё і, паводле звестак Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі, набылі больш за 100 000 кватэраў летась – гэта ў два з лішнім разы больш, чым год таму.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках