28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным з рэгіёнаў Аўстраліі ўпершыню за 35 гадоў выпаў снег

5
У адным з рэгіёнаў Аўстраліі ўпершыню за 35 гадоў выпаў снег

Cнег у штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс выпаў праз ледзяны антарктычны фронт.

На паўднёвым усходзе Аўстраліі на выходных упершыню за 35 гадоў выпаў снег. Пра гэта ў панядзелак, 12 жніўня, паведамілі ў нацыянальным бюро гідраметэаралогіі, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на weather.com.

Паводле словаў старэйшага метэаролага бюро Дына Сцюарда, снег у штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс выпаў праз ледзяны антарктычны фронт. Цыклон, які прыйшоў з Паўднёвага полюса, прынёс на ўзбярэжжы халодны і моцны парывісты вецер, снегапады і завеі.

"Рана раніцай снежны покрыў здзівіў і парадаваў жыхароў штата Вікторыя. Сапраўдныя завеі і снегапады накрылі шырокія тэрыторыі на поўнач ад Мельбурна, і гэта вельмі незвычайна. Многія з гарадоў, вуліцы якіх былі засыпаныя снегам на выходных, ніколі не ведалі завей, і гарадскія службы былі проста не гатовыя да такога развіцця падзей, так што частка дарог апынулася перакрытая. На шчасце, снег растаў да наступлення новага працоўнага тыдня", – дадаў ён.

"Гэта быў першы снег з 1985 года, калі ў Гоўлберне было зафіксаванае тонкае снежнае покрыва. Віноўніцай снегападу ў гарах стала вобласць паніжанага ціску, якая прыйшла да нас з далёкага поўдня і з Тасманіі, яна астудзіла паветра і прынесла багатыя ападкі", – адзначыў сіноптык Майкл Эфрон.

У Сіднэі і Мельбурне непагадзь абмежавалася толькі моцным ледзяным ветрам, парывы якога дасягалі хуткасці 100 км/г. Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў заявіла, што толькі за выходныя дні яе дыспетчары атрымалі блізу 300 зваротаў ад жыхароў штатаў Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс, большасць з якіх былі звязаныя з абвальваннем дахаў гаспадарчых пабудоваў і падзеннем дрэваў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, да сярэдзіны тыдня непагадзь адступіць і на паўночна-ўсходнім узбярэжжы кантынента ўстановіцца зона высокага ціску, якая прынясе цёплае сонечнае надвор'е.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках