28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргентынскі песа ўпаў на 30% за паўгадзіны

7
Аргентынскі песа ўпаў на 30% за паўгадзіны

Рынак ацэньвае верагоднасць дэфолту Аргентыны на 72% у найбліжэйшыя 5 гадоў.

Аргентына, якая перажыла ў сваёй гісторыі 8 дэфолтаў у вонкавай пазыцы, з якіх два адбыліся ў 21-м стагоддзі, зноў апынулася на краі фінансавай прорвы.

На гандлі ў панядзелак цягам 30 хвілінаў аргентынскі песа ўпаў на 30% на фоне вынікаў праймерыз, якія адбыліся ў краіне ў нядзелю, паведамляе finanz.ru.

У ходзе ўсенароднага галасавання грамадзяне Аргентыны выбіралі кандыдатаў, якія будуць прадстаўляць тую ці іншую партыю на выбарах. Але паколькі ўсе палітычныя сілы выставілі толькі аднаго прэтэндэнта, праймерыз сталі своеасаблівым апытаннем грамадскай думкі, якое раскрыла расклад сілаў перад прэзідэнцкімі выбарамі, прызначанымі на 27 кастрычніка.

Перамогу з вынікам 47,65% галасоў атрымаў апазіцыйны кандыдат Альберта Фернандэс, які прадстаўляе партыю Frente de Todos («Усеагульны фронт») і які вылучаецца ў пары з экс-прэзідэнткай Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер. Яна займала найвышэйшую пасаду ў Аргентыне з 2007 да 2015 года, а ў выпадку перамогі Фернандэса на выбарах стане віцэ-прэзідэнткай.

Дзейнага прэзідэнта Маурысіа Маркі<

b> падтрымалі 32,08% выбарнікаў. Рынкі чакалі паразы Маркі, але разрыў апынуўся значна горшы за прагнозы, пішуць аналітыкі Goldman Sachs: калі расклад сілаў не зменіцца, Фернандэс пераможа ў першым туры – для гэтага неабходна больш за 45% галасоў, альбо 40% пры ўмове, што адрыў ад ягонага найбліжэйшага спаборніка складае не менш за 10%.

На выніках «праймерыз» курс даляра да песа абнавіў гістарычны рэкорд 62 песа за даляр супраць 45,3 на закрыцці гандлю ў пятніцу і 19 песа ў пачатку мінулага года.

Кошт страхоўкі ад дэфолту Аргентыны ўзляцеў амаль удвая – з 1040 да 1917 базісных пунктаў, што, згодна з катыроўкай CDS, прадугледжвае 72% верагоднасці дэфолту ў найбліжэйшыя 5 гадоў.

Рынак акцый упаў на 12% у індэксе MERVAL, перажыўшы найгоршы аднадзённы правал з 2008 года.

Вынікі «праймерыз» можна меркаваць «незваротнымі», піша Goldman Sachs: пагаршэнне адносінаў інвестараў ударыць у грашовы рынак, знізіць ліквіднасць і даступнасць крэдытаў, ударыўшы па ўсё яшчэ няўстойлівай аргентынскай эканоміцы, якую ўсяго год таму давялося ратаваць ад дэфолту чарговым пакетам дапамогі МВФ на 50 млрд даляраў.

Больш за ўсё палітычны шок ударыць па песа – у выніку цяперашняя адміністрацыя не зможа затармазіць інфляцыю, што яшчэ больш знізіць шанцы Маркі на перавыбранне, адзначае GS.

Цягам апошніх 14 гадоў Аргентына амаль увесь час знаходзілася ў стане дэфолту ў тых ці іншых пазыковых абавязальніцтвах. Ёй двойчы спатрэбілася рэструктурызацыя пазыкі – у 2005 годзе пры прэзідэнту Нестару Кіршнеру і ў 2010 годзе, калі краіну ўзначаліла ягоная жонка Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках