23 красавiка 2024, aўторак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: А ў лечкамісіі і элітных лякарнях для чыноўнікаў рыхтуюцца да імпартаамяшчэння

19
«Баста»: А ў лечкамісіі і элітных лякарнях для чыноўнікаў рыхтуюцца да імпартаамяшчэння

Імпартныя лекі неўзабаве знікнуць з аптэк.

Памятаеце, месяц таму Міністэрства аховы здароўя апытанні праводзіла з нагоды замежных лекаў? Чыноўнікаў цікавілі кошты і пералік прэпаратаў, прасілі нават копіі чэкаў дасылаць ім.

Людзі адразу скемілі, што рыхтуецца чарговае «паскудства». І яно не прымусіла сябе чакаць, піша тэлеграм-канал «Баста».

Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам. На ёй абмяркоўвалася пытанне вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі і імпартазамяшчэнне. Паводле слоў Лукашэнкі, краіна выдаткоўвае на закупку лекаў за мяжой да $500 млн.

«Недапушчальна шмат. Тым больш мы можам вырабляць свае лекі, - адзначыў дыктатар. - Цяпер трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на субстанцыі і, як кажуць у прамысловасці, рэактывы гэтых лекаў. Трэба глыбей займацца распрацоўкай, вытворчасцю лекавых сродкаў».

Імпартныя лекі неўзабаве знікнуць з аптэк. Іх заменяць айчыннымі - дарагімі і бескарыснымі.

Гэта на нашае здароўе, на думку дыктатара, выдаткоўваецца «недапушчальна шмат». Не на палацы ды замежныя легкавікі набліжаных Лукашэнкі, а на людзей, не дажываюць да пенсіі. На тых, хто дыхае атрутным дымам кітайскіх заводаў і сілкуецца забруджанымі радыяцыяй прадуктамі. На паджылых людзей, якіх адмаўляюцца ад шпіталізаваць праз «нястачу месцаў». На онкахворых, якія ляжаць у калідорах дыспансера ў Бараўлянах. На нас з вамі.

Цікава, а як у лечкамісіі і элітных лякарнях для чыноўнікаў рыхтуюцца да імпартазамяшчэння?

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках