19 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Вакуленка: Спадзяюся, справядлівасць пераможа

Сяргей Вакуленка: Спадзяюся, справядлівасць пераможа
СЯРГЕЙ ВАКУЛЕНКА

Берасцеец дамагаецца аднаўлення на працы.

Другое судовае пасяджэнне паводле пазову былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленка прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пасяджэнне было непрацяглым. З прычыны пашырэння Сяргеем Вакуленкам сваіх першапачатковых патрабаванняў. Да ўстанаўлення факту дыскрымінацыі ў сферы працоўных дачыненняў ён дадаў просьбу аднаўлення яго на працы, кажа Сяргей Вакуленка:

- Ёсць магчымасць аднаўлення на працы і трэба гэтым правам скарыстацца. Я думаю, што будзе развязанае гэтае пытанне. Я спадзяюся, што справядлівасць пераможа.

Калега Сяргея Вакуленкі Уладзімір Бярозка ўважае яго за працаголіка:

- Працаголік - я думаю, гэтым усё сказана, справядлівы.

Сяргей Вакуленка за тыдзень да звальнення абвясціў сухую галадоўку. Гэтым адчайным крокам ён надумаў выказаць сваю нязгоду з незаконным, на ягоную думку, звальненнем.

Са слоў Вакуленкі, яго звольнілі за прынцыповую пазіцыю абароны сваіх працоўных правоў і правоў іншых рабочых.

Суд прадўжыцца 19 жніўня а 10-й гадзіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках