26 жнiўня 2019, панядзелак, 4:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Трох начальнікаў даччыных прадпрыемстваў «Беларуснафты» затрымалі

7
Трох начальнікаў даччыных прадпрыемстваў «Беларуснафты» затрымалі

Іх арыштавалі на месцы злачынства за хабар.

Камітэт Дзяржкантролю затрымаў начальнікаў аддзелаў трох даччыных прадпрыемстваў «Беларуснафты» - гэта «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт», «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт» і «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», піша «Онлайнер».

Усе яны, са звестак камітэта, атрымлівалі «ўзнагароджанне» за лабіяванне інтарэсаў камерцыйнай структуры.

Усіх трох начальнікаў затрымалі з довадамі злачынства падчас атрымання чарговага «плацяжу». У дачыненні да ўсіх траіх завялі крымінальныя справы паводле арт. 430 «Атрыманне хабару» Крымінальнага кодэкса. Яны ўзятыя пад варту.

- Выяўлена, што службовыя асобы цягам некалькіх гадоў сістэматычна атрымлівалі «ганарары» за выдачу камерцыйнай фірме магчымасці рэалізоўваць прадукцыю на аўтазаправачных станцыях (маторныя алівы, тэхнічныя аўтамабільныя вадкасці, антыфрыз, тасол і г.д.), а таксама ў прыдарожных кавярнях. Сума «ўзнагароджанняў» складала ад 400 да 1200 рублёў штомесяц, - паведамляе КДК. - Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні.