25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць з 10 самых інавацыйных краін свету знаходзяцца ў ЕЗ

Шэсць з 10 самых інавацыйных краін свету знаходзяцца ў ЕЗ

Узначаліла рэйтынг Швайцарыя.

У першую дзясятку найбольш інавацыйна развітых краін свету ўваходзяць 6 краін Еўразвязу, паводле версіі Глабальнага інавацыйнага індэкса 2019, паведамляе euro-pulse.ru.

Швэцыя заняла 2-е месца; Нідэрланды, Вялікабрытанія, Фінляндыя і Данія - месцы з 4-га да 7-га, Нямеччына - 9-е. Узначаліла рэйтынг Швайцарыя, лідарства замацавалася за ёй з 2011 года.

У рэйтынг увайшлі 129 краін - на 3 больш, чым у мінулым годзе. Расея апынулася на 46-м месцы, а замыкае рэйтынг Емен.

Для ацэнкі інавацыйнага развіцця краін складальнікі рэйтынгу выкарыстоўваюць больш як 80 індыкатараў, сярод якіх - колькасць патэнтаў, даступнасць фінансавання для развіцця навукі і інавацый, узровень адукацыі і нават колькасць абнаўленняў артыкулаў у Вікіпедыі. Таксама ўлічваюцца экспэртныя меркаванні.

Кожны год складальнікі рэйтынгу выбіраюць пэўную тэму развіцця інавацый. У гэтым годзе ёй стала медыцына. Паводле высноў складальнікаў, медыцынскія тэхналогіі асабліва хутка развіваюцца ў Азіі: у Кітаі, Паўднёвай Карэі, В'етнаме, Тайландзе і на Філіпінах.

Рэйтынг штогод складаюць міжнародная бізнэс-школа INSEAD, Карнельскі ўніверсітэт і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO). Яго галоўная мэта - дапамагчы асобам, якія прымаюць пастановы ў розных краінах, стымуляваць навуковыя даследаванні і інавацыйныя распрацоўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках