16 красавiка 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расгідрамет пра выбух крылатай ракеты: Магутнасць гама-выпраменьвання была перавышаная ў 16 разоў

4
Расгідрамет пра выбух крылатай ракеты: Магутнасць гама-выпраменьвання была перавышаная ў 16 разоў
ФОТА: ЯЎГЕНА РАЧЭЕВА

Апублікаваныя звесткі пра стан радыяцыйнага фону ў расейскім Северадзвінску.

Распрыроднадзор са спасылкай на Паўночнае УГМС абвясціў вынікі даследавання стану радыяцыйнага фону ў Северадзвінску ў дзень выбуху на палігоне пад Нёнаксай. Апублікаваныя звесткі толькі пра вонкавы гама-фон, звестак аб вымярэнні выпадзенняў радыенуклідаў няма, піша выданне «Архангельск онлайн».

- 8 жніўня Архангельскай тэрытарыяльнай сістэмай АСКРО ў 6 з 8 пунктаў Северадзвінска зафіксаваныя перавышэнне магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў 4-16 разоў у параўнанні з фонавымі значэннямі МАЭД для гэтай тэрыторыі, - паведаміў начальнік УМСЗ Расгідрамета Юрый Пяшкоў.

Сярэдняе значэнне фону для Северадзвінска складае 0,11 мкЗв/г. Пасля значнага скачка значэнні сталі змяншацца, і на 14:30 радыяцыйны фон у горадзе нармалізаваўся і складаў ад 0,13 да 0,16 мкЗв/г. У Архангельску перавышэнняў МАЭД у гэты дзень зафіксавана не было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках