26 жнiўня 2019, панядзелак, 4:40
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Змагар з акумулятарным заводам: Мы выкарыстоўваем выбарчую кампанію

1
Змагар з акумулятарным заводам: Мы выкарыстоўваем выбарчую кампанію
ВІТАЛЬ КАЗАК

Актывісты кампаніі ў барацьбе з акумулятарным заводам пад Берасцем выкарыстоўваюць усе спосабы інфармавання людзей.

Праводзіць цягам месяца мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода збіраюцца ў Берасці. Так актывісты, што збіраюцца на плошчы Леніна кожную нядзелю, хочуць выкарыстаць выбарчы перыяд, - распавёў «Радыё Рацыя» актывіст кампаніі ў барацьбе з акумулятарным заводам пад Берасцем Віталь Казак.

- У нас ёсць вялікі «плюс» - наперадзе «парламенцкая» кампанія. Мы будзем цэлы месяц праводзіць мітынгі. У нас будзе месяц для таго, каб давесці інфармацыю да людзей як аб заводзе, так і па ўсіх іншых праблемах, якія ў нас ёсць, - кажа Казак.

Са слоў Віталя Козака, парламентарыі павінны развязаць усе праблемы, а сярод актывістаў будуць вылучацца тыя, хто да гэтага падрыхтаваны.