21 жнiўня 2019, Серада, 0:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Баста»: Лукашэнка маўчыць пра перамовы з Пуціным, а ў Пецярбургу адбываюцца дзіўныя рэчы

37
«Баста»: Лукашэнка маўчыць пра перамовы з Пуціным, а ў Пецярбургу адбываюцца дзіўныя рэчы
Фота: Коммерсант

Што хавае дыктатар?

Пакуль Лукашэнка захоўвае маўчанне з нагоды перамоў з Пуціным, у буйных гарадах Расеі рыхтуюцца да аб'яднання з нашай краінай, піша тэлеграм-канал «Баста».

Гэта фота з аднаго з пікетаў у Санкт-Пецярбургу, якія цяпер праходзяць штодня. Людзі з лукашэнкаўскай сымболікай і георгіеўскімі стужкамі распаўсюджваюць інфармацыю пра будучы рэферэндум аб змяненні канстытуцыі, распавядаюць, што неўзабаве Беларусь стане часткай Расеі, а Пуцін узначаліць новае дзяржаўнае аб'яднанне.

Падобнае, дарэчы, адбывалася там у пачатку 2014 года, калі грамадскую думку рыхтавалі да акупацыі Крыма і Данбаса.

Ну а нам пішуць пра тое, што ў адміністрацыі Лукашэнкі пакуль канчаткова не адмовіліся ад ідэі правесці 17 лістапада не толькі выбары, але і рэферэндум. Паводле закону, пастанову аб яго арганізацыі могуць прыняць да 17 кастрычніка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.