24 красавiка 2024, Серада, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: Якая Украіна? У нас нарэшце ёсць адказ

3
Atlantic Council: Якая Украіна? У нас нарэшце ёсць адказ
ФОТА: АПОСТРАФ

Абранне Зяленскага стварае аснову для вызначэння нацыянальнай ідэі Украіны.

Вынікі выбараў сведчаць пра тое, што ва Украіне існуе моцнае дэмакратычнае грамадства і ўрад, які падтрымлівае разнастайнасць у этнічным, моўным, культурным і рэгіянальным вымярэннях.

Абранне Уладзіміра Зяленскі прэзідэнтам стварае аснову для канчатковага вызначэння нацыянальнай ідэі Украіны. З часу набыцця незалежнасці ні свету, ні ўкраінцам не было ясна, што такое Украіна і што вызначае ўкраінцаў. Сказаць "мы не расейцы" занадта расплывіста. Гэта збіла з панталыку замежнікаў, бо пятая частка грамадзян Украіны ўважае сябе за этнічных расейцаў, і яшчэ большая колькасць людзей часта гавораць па-расейску як і па-украінску. Тры аспекты выбараў 2019 года паказваюць на з'яўленне дэмакратычнага мультыкультуралізму і грамадства, якое паважае і прымае разнастайнасць як нацыянальную ідэю, піша прафесар у Інстытуце еўрапейскіх, расейскіх і еўразійскіх даследаванняў Карлтонскага ўніверсітэта ў Канадзе Алег Гаўрылішын для Atlantic Council, (пераклад - zn.ua).

Па-першае, Украіна абрала прэзідэнта са сваёй маленькай габрэйскай меншасці (дзесьці паміж 360-400 тысяч пры насельніцтве звыш 40 мільёнаў) і зрабіла гэта з вялізным адрывам. Яўрэйская ідэнтычнасць Зяленскага не мела вялікага значэння падчас кампаніі. Перамога габрэйскага прэзідэнта вылучаецца як важны гістарычны момант, улічваючы канфліктную гісторыю паміж этнічнымі ўкраінцамі і габрэйскім насельніцтвам у мінулым. Велізарная перамога Зяленскага зводзіць на нішто прапагандысцкія намаганні Крамля ў падачы ўкраінцаў як неанацыстаў і антысэмітаў.

"Відавочна, вы пераблыталі Украіну з Расеяй, дзе габрэйскія арганізацыі заўважылі рост антысеміцкіх тэндэнцый", - гаварылася ў адкрытым лісце лідараў габрэйскіх суполак да Пуціна. Галоўны рабін Украіны Яакаў Доў Блейх яшчэ раз падкрэсліў гэта ў верасні 2016 года. "Украіна, нарэшце, стала Украінай. Украінцы як нацыя сталі ганарыцца тым, што жывуць тут, і, вядома, габрэі таксама ганарацца", бо "дзякуючы Пуціну яны цяпер украінскія габрэі", сказаў ён.

Больш сведчанняў поліэтнічнага грамадства можна знайсці сярод крымскіх татараў, якія беглі ад расейскіх рэпрэсій і стварылі Крымскі Меджліс (парламент) у выгнанні ў Кіеве. На ліпеньскіх парламенцкіх выбарах быў абраны першы афрыканска-ўкраінскі дэпутат Жан Белянюк. Белянюк прадстаўляў Украіну на Алімпіядзе ў Рыа і атрымаў сярэбраны медаль у грэка-рымскай барацьбе. Ён сын ўкраінкі і выхадца з Руанды.

Па-другое, сіла перамогі Зяленскага ахапіла Украіну з усходу на захад, і новы прэзідэнт здабыў большасць у 26 з 27 правінцый; нават у раёнах Львоўскай вобласці, дзе Парашэнка ўзяў большасць, Зяленскі атрымаў даволі вялікі адсотак 25-45, агулам у вобласці 37%. Такім чынам, ягоная перамога была цвёрдай не толькі на ўсходзе, дзе жыве адносна больш этнічных расейцаў, больш расейскамоўных, і гістарычная арыентацыя больш арыентаваная на Расею, але і на Захадзе, дзе жыве больш этнічных украінцаў і украінамоўных, і гістарычныя сувязі арыентаваныя на Еўропу. Шырыня і глыбіня перамогі Зяленскага ставіць пад сумнеў часта адзначана разрыў паміж Усходам і Захадам.

Трэці паказальны аспект - чысціня выбараў. Місіі замежных назіральнікаў пацвердзілі, што брудныя хітрыкі, распаўсюджаныя на постсавецкай прасторы, у асноўным адсутнічалі, а дзейныя спробы апанентаў схіліць асвятленне ў СМІ або ўплываць на працэдуры галасавання і падліку галасоў мінімальныя. (Адзіным гіганцкім выключэннем было спрыяльнае асвятленне кампаніі Зяленскага тэлеканалам "1+1") Акрамя таго, гэта быў трэці раўнд досыць чыстых выбараў пасля фальсіфікацыі 2004 года, якая выклікала Аранжавую рэвалюцыю. Калі гэтая серыя празрыстых выбараў і сведчанне дзвюх папулярных рэвалюцый недастатковыя для Freedom House, каб падняць ацэнкі Украіны і паставіць яе ў свабодную катэгорыю, сур'ёзныя аналітыкі павінны патрабаваць тлумачэнняў.

Такім чынам, вынікі выбараў сведчаць аб тым, што ва Украіне існуе моцнае дэмакратычнае грамадства і ўрад, які падтрымлівае разнастайнасць у этнічным, моўным, культурным і рэгіянальным вымярэннях. Калі гэта не мультыкультурная дэмакратыя, што гэта? Такое развіццё падзей мае асаблівае значэнне, улічваючы заняпад дэмакратыі ў некаторых частках Еўропы і выбарчыя дыктатуры на ўсходзе. Украіна можа ўважацца за адную з тых нямногіх краін, якія ў значнай ступені пазбеглі такіх недэмакратычных тэндэнцый, магчыма, разам з Канадай, Новай Зеландыяй і Аўстраліяй.

Сапраўды, у параўнанні з Канадай ёсць іронія, якая можа служыць прыкладам для захавання мультыкультуралізму ў якасці фармальнай палітыкі. У 1964 году сэнатар Павел Юзік, сын украінскіх імігрантаў, выступіў з першай прамовай у Сэнаце пад назвай "Канада - шматкультурная нацыя", з якой пачаўся працэс, які закончыўся ў Канадзе абвяшчэннем мультыкультуралізму як сваёй нацыянальнай ідэі. Магчыма для 28-й гадавіны незалежнасці Украіны 24 жніўня Зяленскі мог бы зрабіць аналагічную аб'яву аб мультыкультурнай Украіне са спасылкай на ўкраінскае паходжанне канцэпцыі ў Канадзе, каб дадаць колеру і энэргіі ў ідэю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках