21 жнiўня 2019, Серада, 22:44
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Фінляндыя будзе залучаць больш замежных работнікаў

4
Фінляндыя будзе залучаць больш замежных работнікаў

Свабодныя вакансіі патрабуюць хуткага запаўнення.

Праблема браку працоўнай сілы стане адной з галоўных для Фінляндыі на бліжэйшыя гады, мяркуе міністр фінансаў Міка Лінтыля.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Yle.

Ужо цяпер ідзе сур'ёзная барацьба за кваліфікаваны персанал, але брак працоўных рук будуць адчуваць ўсе сферы дзейнасці. Напрыклад, цягам найбліжэйшых дзесяці гадоў каля паловы работнікаў дзяржсектара выйдзе на пенсію, адзначае кіраўнік Мінфіна.

У мінулым годзе ў дзяржаўным сектары працавала блізу 74 тысяч чалавек.

Міністр фінансаў мяркуе, што для развязання праблемы трэба будзе падвышаць прадукцыйнасць, а таксама залучаць больш замежных работнікаў. Свабодныя вакансіі патрабуюць хуткага запаўнення, бо падвышэнне нараджальнасці, пра што так шмат кажуць апошнім часам, не паспее развязаць праблемы.