24 красавiка 2024, Серада, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Працоўны ў Беларусі цяпер «перадаецца» ад наймальніка да наймальніка

9
Зінаіда Міхнюк: Працоўны ў Беларусі цяпер «перадаецца» ад наймальніка да наймальніка
Зінаіда Міхнюк

Новы Працоўны кодэкс узаконіў рабства.

Новы Працоўны кодэкс Беларусі ўзаконіў рабства і стаў найгоршым у свеце: усе правы мае толькі наймальнік, працоўнага дазволена перадаваць з рук у рукі, наймальніку дадзенае права без тлумачэння звальняць.

Кроплі станоўчага перавышаюцца адмоўным у сто разоў, заявіла «Радыё Рацыя» старшыня Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк: «Кодэкс заканадаўча замацаваў прымусовую працу. Усё вызначае наймальнік, і чалавек можа скасаваць кантракт, толькі калі ён заканчваецца. За месяц ён піша, што просіць звольніць яго пасля заканчэння тэрміну кантракта. І толькі тады можа зняць сваё рабства і пайсці да іншага «пана» і трапіць у такую ж самую кабалу».

Са слоў Зінаіды Міхнюк, пакуль працоўныя не зразумеюць, што іх выратаванне ў салідарнасці, нічога добрага іх не чакае. А для пачатку трэба выйсці з дзяржаўнага прафзвязу, які створаны для падтрымкі і так неабмежаваных паўнамоцтваў начальства. А калі гэта страшна, то хаця б самім выбіраць кіраўніка, а не пакорліва прымаць прапанаванага кіраўніцтвам. Страх і пакорлівасць не спрыяюць дабрабыту, упэўненая старшыня прафзвязу РЭП Міхнюк.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках