24 красавiка 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі ў Вялікай Брытаніі растуць самымі хуткімі тэмпамі за 11 гадоў

2
Заробкі ў Вялікай Брытаніі растуць самымі хуткімі тэмпамі за 11 гадоў

Сярэдні заробак за тыдзень павялічыўся на 3,9% у параўнанні з 2018 годам.

Афіцыйныя звесткі паказваюць, што заробак у Брытаніі расце самымі хуткімі тэмпамі з тых часоў, як сусветны фінансавы крызіс пачаўся больш за дзесяць гадоў таму.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Associated Press.

Управа нацыянальнай статыстыкі заяўляе, што сярэдні заробак за тыдзень быў на 3,9% большым у другім квартале 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам годам раней.

Гэта самы высокі тэмп росту за 11 гадоў, і аналітыкі кажуць, што гэта падрывае патрэбу зніжэння ставак Банкам Англіі.

Нядаўна ўзмацніліся спекуляцыі аб тым, што банк можа знізіць сваю асноўную адсоткавую стаўку з цяперашніх 0,75% на фоне нявызначанасці аб выхадзе Брытаніі з Еўрапейскага Звязу, што ўплывае на аб'ём вытворчасці.

На мінулым тыдні статыстычная ўправа заявіла, што брытанская эканоміка скарацілася ў другім квартале на 0,2% шмат у чым праз праблемы, звязаныя з Brexit. Гэта найгоршы паказчык з 2012 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках