18 красавiка 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да чаго прывядуць валютныя войны ЗША, Кітая і ЕЗ

3
Да чаго прывядуць валютныя войны ЗША, Кітая і ЕЗ

Пакуль ляцяць трэскі, але неўзабаве паляцяць цэлыя калоды і валуны.

Мы жывем у вельмі складаным свеце - гэта дзіўная мазаіка перасячэння інтарэсаў розных краін, кожная з якіх бачыць сваю будучыню па-рознаму.

Новая плашчыня высвятлення стасункаў паміж краінамі - валютныя войны. Гэта небяспечны і малавывучаны эканамістамі фронт міждзяржаўных канфліктаў, які пагражае сусветнай эканоміцы мноствам рызык.

Самі мяркуйце. Кітайскі Цэнтрабанк дэвальвуе юань, дазваляючы яму перасекчы псіхалагічную адзнаку сем юаняў за амерыканскі даляр. Дональд Трамп і амерыканскае Мінфінансаў у шоку.

Прэзідэнт ЗША ў Twitter абвінавачвае Кітай у маніпуляванні сваёй валютай дзеля інтарэсаў сваіх экспарцёраў. Напрыклад, кампаніі Huawei, вытворца смартфонаў і інфраструктуры для сувязі 5G. Раней у Huawei ўзніклі значныя праблемы ў атрыманні дазволу будаваць сетку 5G у Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Індыі. Кітайскую кампанію абвінавацілі ў ненадзейнасці ў пытаннях кібербяспекі. Нібыта, калі звесткі будуць праходзіць праз 5G-інфраструктуру Huawei, да іх атрымаюць доступ кітайскія спецслужбы.

Але вернемся да валютных войнаў. Пару месяцаў таму Трамп абвінаваціў у маніпуляванні сваёй валютай яшчэ і Еўрапейскі Цэнтрабанк (ЕЦБ), які праводзіць вельмі мяккую манетарную палітыку. Раз’юшаны Трамп раскрытыкаваў пасля гэтага яшчэ і Цэнтрабанк сваёй краіны – Федэральны рэзерв – за тое, што той вядзе палітыку дарагога даляра, а гэта б'е па амерыканскім бізнэсе. У адказ ФРС стаўку ўсё ж знізіў, прычым упершыню з 2008 года.

Што мы маем у выніку? А тое, што Кітай, ЗША і еўразона пачалі спаборніцтва - у каго мякчэйшая манетарная палітыка. Пакуль ляцяць трэскі, але неўзабаве, баюся, паляцяць цэлыя калоды і валуны, абрынуўшыся на і без таго схільную да рэцэсіі глабальную эканоміку.

Развітым краінам стаўкі паніжаць асабліва няма куды. Напрыклад, Японія, гэты вечны дэфляцыйны інвалід глабальнай фінансавай сістэмы, ужо далёка не першы год думае над тым, як выбрацца з праклёну негатыўных ставак. На хвілінку: глабальны аб'ём карпаратыўнай і дзяржаўнай пазыкі з негатыўнай прыбытковасцю неўзабаве дасягне $15 трлн.

І вось на такім непрыемным фоне пачынаюцца валютныя войны. А тут яшчэ і новы брытанскі ўрад Борыса Джонсана збіраецца паліваць Еўразвяз хвалямі фінансавага скепсісу: маўляў, манетарнае адзінства еўразоны - гэта глупства, а палітычная абгрунтаванасць еўра – вялікая памылка. Магчыма, нават самая значная ў гісторыі Еўразвязу, мяркуюць у Кабінеце міністраў Джонсана. А ў ЕЗ поўна скептыкаў, якія з радасцю павераць у прапаганду брэкзіцёраў.

Больш за ўсё палохае той тон, з якім вядуцца цяперашнія валютныя войны. Развіты свет цалкам дружна жыў у агульным рэжыме мяккай манетарнай палітыкі ў 2008-2013 гадах, і ніхто нікому не пагражаў. Цэнтрабанкі патроху разагравалі эканоміку, а інтэлігентны Барак Абама вёў нармальную палітыку і з еўрапейцамі, і з кітайцамі.

Так, ва ўсёй гэтай манетарнай мяккасці былі свае перакосы. Напрыклад, немец сярэдняга ўзросту ніяк не мог зразумець, чаму з агульнага еўрапейскага фінансавага катла павінна плаціцца пенсія святару грэцкай праваслаўнай царквы, які выйшаў на гэтую пенсію нашмат раней, чым бацькі немца.

Такую дзіўную сітуацыю стварыла палітыка Еўрапейскага Цэнтрабанка. Нават Крышціяну Ранальду, легендзе еўрапейскага футбола, давялося са сваім кантрактам на гэтым фоне пабываць у закладзе ў ЕЦБ у крэдыце рэфінансавання. Да таго ж, звышмяккая манетарная палітыка балюча б'е па пакаленні міленіялаў. Такая палітыка цэнтрабанкаў узнімае кошты нерухомасця, якую міленіялам ужо пара купляць. Усё ж і ўзрост ужо не 22, і дзеці ёсць, і барбекю для сяброў на заднім дворыку ўласнага дома хочацца зладзіць у суботу.

Ключавая небяспека валютных войнаў палягае ў тым, што ў выпадку наступлення поўнамаштабнага сусветнага эканамічнага крызісу цэнтрабанкі ўжо не змогуць на яго карэктна адрэагаваць. Зніжаць стаўкі будзе ўжо немагчыма. І вось тады свет пачне шукаць вінаватых. І знойдзе іх у Трампе, Джонсане або некім іншым, але лягчэй ад гэтага не стане.

Самае сумнае тое, што і ўрады розных краін, і буйныя транснацыянальныя карпарацыі знойдуць спосабы перажыць і рэцэсію, і магчымы крызіс. А вось ці знойдзе гэты спосаб кіроўца Uber з Украіны, бармэн з гатэля на маляўнічым турэцкім узбярэжжы або працаўнік порта Пірэй у Грэцыі - вялікае пытанне.

Рэцэсія і крызіс - гэта ў першую чаргу беспрацоўе і спыненне росту заробкаў. Так, адкрываючы Facebook падчас падзення тэмпаў эканамічнага росту, вы ўбачыце не паведамленні сяброў аб паходах у рэстарацыю «Чарнаморка» або ЖЗЛ, не паездкі ў Парыж і Амстэрдам, а паведамленні аб скарачэнні, звальненні і просьбы дапамагчы з працаўладкаваннем.

Так што спадзяемся на тое, што моцным свету гэтага прыйдуць у галаву правільныя думкі, яны будуць канструктыўна падыходзіць і вынаходзячы ўсё новыя спосабы разагрэць эканоміку, а не ствараць негатыўны напал і пакрываць адзін аднаго праклёнамі.

Іван Вярсцюк, «Новое время»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках