18 жнiўня 2019, Нядзеля, 2:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Украіна выправадзіла з краіны расейскага шпіёна

8
Украіна выправадзіла з краіны расейскага шпіёна

Шпіён працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём.

Служба бяспекі Украіны паведаміла аб выдварэнні з краіны расейскага выведніка пад дыпламатычным прыкрыццём.

Як паведамілі ў СБУ, шпіён працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём генконсульства Расеі ў Львове, піша "Новое время".

«За дзейнасць, несумяшчальную са статусам консульскай службовай асобы МЗС Украіны абвясціла дыпламата-шпіёна «persona non grata». Ён ужо пакінуў тэрыторыю Украіны», - сказана ў паведамленні СБУ.

Таксама ў Львоўскай вобласці праваахоўнікі затрымалі мясцовага жыхара - вайсковага пенсіянера і кіраўніка адной з грамадскіх арганізацый. Ён збіраў выведзвесткі для спецслужбаў Расейскай Федэрацыі і перадаваў іх расейскаму выведніку.

ВАЙСКОВЫ ПЕНСІЯНЕР, ЯКІ, ЯК СЦВЯРДЖАЕ СБУ, ПЕРАДАВАЎ ІНФАРМАЦЫЮ РАСЕЙСКАМУ ШПІЁНУ/ФОТА: СБУ

Аператыўнікі спецслужбы ўстанавілі, што расейскія спецслужбы завербавалі яго ў 2014 годзе.

На заданне расейскіх куратараў ён збіраў выведвальную інфармацыю аб палітычных і грамадскіх дзеячах, падраздзяленнях Узброеных Сіл Украіны, спецыяльных і праваахоўных органах, замежных вайсковых інструктарах у заходнім рэгіёне краіны.

Зламысніку паведамлена пра падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Матэрыялы справы накіраваныя ў суд. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да 15 гадоў.