21 жнiўня 2019, Серада, 22:40
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кіраўнік СК: Падчас салюту 3 ліпеня частку зарадаў механічна «дапрацавалі»

7
Кіраўнік СК: Падчас салюту 3 ліпеня частку зарадаў механічна «дапрацавалі»

Сталі вядомыя падрабязнасці і расследаванні справы аб трагедыі падчас салюту ў Менску.

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч даклаў Лукашэнку аб ходзе расследавання справы аб трагедыі 3 ліпеня, калі ў час святочнага салюту загінула 64-гадовая мянчанка і пацярпелі 10 чалавек. Са слоў Наскевіча, следства пацвердзіла асноўную версію: пры запуску салюту выкарыстоўваліся няякасныя зарады - частку з іх механічна «дапрацавалі» перад зараджаннем, частка былі са скончаным тэрмінам прыдатнасці, піша tut.by.

Прызначаныя некалькі экспэртыз, іх праводзяць Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз, Нацыянальная акадэмія навук, спецыялізаваныя прадпрыемствы.

- Яны павінны нам даць адказ: ці знаходзяцца ў наўпроставай прычыннай сувязі няякасны характар гэтых вырабаў, а таксама механічнае ўздзеянне на іх з выбухамі, якія адбыліся падчас салюту. На думку следства, такая сувязь ёсць. Але мы не маем права без заключэння экспэртызы рабіць высновы, - падкрэсліў старшыня Следчага камітэта.

Вядома, што Мінабароны закупіла вырабы ў расейскай кампаніі «Піра-Рос», праблема адбылася з зарадам калібру 195 мм. Абвінавачванне паводле справы выстаўленае двум супрацоўнікам (ч.2 арт.299 КК - «Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»), яны знаходзяцца ў СІЗА. Два беларусы, якія мелі дачыненне да запуску салюту, праходзяць падазраванымі паводле справе, раней заяўлялі ў СК.