19 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі спецыю, якая падаўжае жыццё

1
Навукоўцы назвалі спецыю, якая падаўжае жыццё

Даследаванне правялі спецыялісты Школы грамадскай аховы здароўя Гарвардскага ўніверсітэта.

Людзі, якія ўжываюць перац чылі, павышаюць свае шанцы на падаўжэнне жыцця. Паводле звестак праведзенага даследавання, яны жывуць на 12-14% даўжэй у параўнанні з тымі, хто не любіць і не есць вострую ежу, піша lenta.ua.

Навукоўцы мяркуюць, што прысутнасць у рацыёне харчавання перцу чылі спрыяе зніжэнню рызыкі смерці ад раку, сэрцава-судзiнных захворванняў і праблем з органамі дыхання.

Звесткі, якія сведчаць аб карэляцыі паміж ужываннем перцу чылі і падаўжэннем жыцця, былі атрыманы спецыялістамі Школы грамадскага аховы здароўя Гарвардскага ўніверсітэта і Жаночага шпіталя Брыгама (ЗША). Навукоўцы прааналізавалі звесткі 487 375 чалавек узростам ад 30 да 79 гадоў.

Інфармацыя, якая аналізавалася даследчыкамі, была атрыманая ў выніку сямігадовых назіранняў, якія праводзіліся ў рамках кітайскага агульнанацыянальнага даследавання. За гэты перыяд сярод людзей, ахопленых назіраннем, было зафіксавана больш за 20 тысяч смерцяў. Калі частату смерцяў супаставілі з сістэмай харчавання падыспытных, выявілася, што аматары перцу адрозніваюцца больш важкай працягласцю жыцця і лепшай абароненасцю ад хвароб.

«Сярод людзей, якія часта ўжывалі стравы з перцам, мы налічылі на 14% больш доўгажыхароў. Аматары перцу радзей паміралі ад праблем з сэрцам, лёгкімі і ў сувязі з анкалагічнымі захворваннямі», - канстатавалі ў выніку аўтары праекта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках