29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дзяўчыну, якую расейскі паліцыянт ударыў у жывот, завялі справу

28
На дзяўчыну, якую расейскі паліцыянт ударыў у жывот, завялі справу
ЗАТРЫМАННЕ ДАР'І САСНОЎСКАЙ, 10 ЖНІЎНЯ 2019 ГОДА
ФОТА: ДАВІД ФРЭНКЕЛЬ/МЕДИАЗОНА

Ёй пагражае буйны штраф або абавязковыя працы.

У дачыненні да Дар'і Сасноўскай, якую пры затрыманні пасля акцыі 10 жніўня расейскі паліцыянт ударыў у жывот, завялі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку правядзення мітынгу (ч.5 арт.20.2 КоАП РФ), піша «Нямецкая хваля».

Таганскі суд Масквы разгледзіць справу ў аўторак, 13 жніўня. Спадарыні Сасноўскай пагражае штраф у суме ад 10 да 20 тысяч рублёў або абавязковыя працы да 40 гадзін.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» адвакат дзяўчыны Таццяна Малаканава, яна звярнулася да лекараў, «яе вязуць цяпер у лякарню».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках