23 красавiка 2024, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сістэму ідэнтыфікацыі банкаўскіх кліентаў Беларусі хочуць інтэграваць з расейскай

7
Сістэму ідэнтыфікацыі банкаўскіх кліентаў Беларусі хочуць інтэграваць з расейскай
Фота: bymedia

Цяпер слова за цэнтрабанкамі дзвюх краін.

Намесніца старшыні праўлення ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» Наталля Шцеўніна паведаміла СМІ, што беларускую міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) і біяметрычную сістэму плануецца аб'яднаць з аналагічнымі расейскімі сістэмамі, піша Office Life.

Цяпер слова за цэнтрабанкамі дзвюх краін, якія павінны прыйсці да прынцыповай дамоўленасці, а ўжо потым будуць развязвацца тэхнічныя пытанні.

Нагадаем, МСІ працуе блізу трох гадоў. Фактычна ў яе трапляюць звесткі грамадзяніна, які стаў кліентам аднаго з банкаў Беларусі ці зарэгістраваўся ў сістэме сам. То бок, гэта база патэнцыйных кліентаў, якая стала папаўняецца. Цяпер яе выкарыстоўваюць банкі, а ў кастрычніку 2019 года доступ атрымаюць таксама форэкс-кампаніі, страхавальнікі і іншыя бізнэсы. Натуральна, выкарыстанне звестак строга рэгламентаванае. МСІ завязанае на платформу АРІП.

ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» «АРІП» больш чым на 51% належыць Нацбанку Беларусі, яшчэ блізу 26% - у Беларусбанка. Белаграпрамбанк валодае прыблізна 8,4%. Гэта ўсё акцыянеры, долі якіх - не менш за 5%.

Нагадаем, што да інтэгравання сістэм ідэнтыфікацыі, якая анансаваная цяпер, Беларусь і Расея фактычна інтэгравалі аплатныя сістэмы «БЕЛКАРТ» і «МІР». Гэта значыць, напрыклад, карты «МІР» можна выкарыстоўваць у Беларусі, і наадварот. Для таго, каб праект адбыўся, «БЕЛКАРТ» замовіла ў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» працы забеспячэння сінхранізацыі з расейскай сістэмай. Сума ўгоды - 180 тысяч еўраў.

«БЕЛКАРТ» І «МІР» дамовіліся аб прызнанні

У сістэмы «БЕЛКАРТ» на гэты момант у абарачэнні больш за 5,4 млн карт. Доля безнаяўных аплатаў у Беларусі - 41,9%. Акцыянеры кампаніі, якая кіруе сістэмай «БЕЛКАРТ», - гэта ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк».

Сістэма «МІР» наўпрост і на 100% належыць Цэнтрабанку Расеі. Колькасць картак набліжаецца да 60 млн штук.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках