У ЗША знялі кліп пра тое, як беларусаў забіралі ў расейскае войска
5- 13.08.2019, 17:00
- 20,972
Відэа здымалася на двух кантынентах.
Беларускія музыкі з ЗША знялі кліп на беларускую народную песню «Матуля», якая распавядае пра тое, як беларускіх хлопцаў забіралі ў рэкруты ў расейскае войска, паведамляе «Белсат».
Выканаў песню сямейныя фальклорны гурт «Kozak Family Trio». Здымкі праходзілі ў ЗША і Беларусі.
«Мы так рады выпусціць наш музычны кліп на песню «Матуля» пра сыход у войска, далёка ад блізкіх людзей... Мы здымалі відэа на двух кантынентах і спадзяемся, што вам спадабаецца такое бачанне песні», - адзначаюць музыкі.
У склад гурта «Kozak Family Trio» ўваходзяць заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Пархоменка, яе муж Аляксандр Козак і іх дачка Вольга Козак. Усе яны ў 1990 годзе пераехалі ў ЗША. Музыкі жывуць у штаце Нью-Джэрсі і цяпер працуюць над расейскамоўным альбомам, які выйдзе ў 2019 годзе.
Здымала відэа кампанія «UT Cinema Film Production» з Нью-Ёрка.
Рэкруцкая павіннасць у Беларусі з'явілася пасля далучэння краіны да Расейскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай.