19 красавiка 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць прызначыць амбасадарам у Расеі спецпрадстаўніка што да КНДР

ЗША могуць прызначыць амбасадарам у Расеі спецпрадстаўніка што да КНДР

Да ягонай кандыдатуры на ролю амбасадара ў Маскве схіляецца Дональд Трамп.

Новым паслом ЗША ў Расеі можа стаць амерыканскі спецпрадстаўнік што да КНДР Стывен Біган, які ўжо амаль год займаецца паўночнакарэйскай тэмай у офісе дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэа. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на сваю - адзіную - крыніцу, піша liga.net.

Менавіта Біган узначальваў намаганні Вашынгтона на працоўным узроўні ў аднаўленні перамоў па дэнуклеарызацыі КНДР, якія зайшлі ў тупік. Было гэта перад правальным другім самітам паміж Трампам і паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам у лютым.

Да ягонай кандыдатуры на ролю амбасадара ў Маскве схіляецца прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, сцвярджае крыніца, і прыняцце такой пастановы нібыта «чакаецца найбліжэйшым часам».

Акрамя Reuters, на мінулым тыдні паведамленні аб Бігане праходзілі таксама ад дзвюх крыніц выдання Vox News.

У 1984 годзе ва ўніверсітэце Мічыгана Біган вывучаў расейскую мову і паліталогію, а з 1992 да 1994 года Біган стаяў на чале маскоўскага аддзялення Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ЗША (гэта НКА, якая абвяшчае сваёй мэтай наданне дапамогі асобным краінам у будаўніцтве дэмакратыі).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках