21 жнiўня 2019, Серада, 22:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

На заўтра ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

2
На заўтра ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

Сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру і град.

На найбліжэйшыя дні па краіне абвясцілі штармавое папярэджанне. Як паведамляе Белгідрамет, уначы па поўдні, удзень 14 жніўня ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на найбліжэйшую ноч і дзень 14 жніўня. Уначы на поўдні, удзень у многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы. У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, на паўднёвым усходзе пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў у секунду і град.

У сталіцы навальніца і моцны дождж прагназуюць у дзённыя гадзіны 14 жніўня.