19 жнiўня 2019, панядзелак, 3:54
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Выпадкі накіравання ў войска нягодных навабранцаў будзе разбіраць асобная камісія

14
Выпадкі накіравання ў войска нягодных навабранцаў будзе разбіраць асобная камісія

Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства абароны зацвердзілі інструкцыю.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства абароны ад 29 ліпеня 2019 г. №76/12 зацверджаная інструкцыя пра парадак арганізацыі і правядзення медычнага забеспячэння падрыхтоўкі грамадзян да вайсковай службы, паведамляе onliner.by.

Адзначаецца, што ў дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, лекары-адмыслоўцы якой удзельнічаюць у медычным аглядзе грамадзян (навабранцаў) пры іх набору на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве (набор), сумесна з вайсковым камісарыятам раёна, раёна ў горадзе, горадзе без раённага падзелу, адасобленым падраздзяленнем вайсковага камісарыята ствараецца камісія ўстанаўлення прычын прызыву на тэрміновую вайсковую службу грамадзян, якiя не падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве паводле стану здароўя і звольненых паводле стану здароўя з вайсковай службы ў першыя 3 месяцы (камісія).

Вынік працы камісіі афармляецца актам устанаўлення прычын неабгрунтаванага набору грамадзяніна на тэрміновую вайсковую службу паводле стану здароўя ў двух экзэмплярах. Адзін накіроўваецца ў вайсковы камісарыят раёна (горада), другі - застаецца ў дзяржарганізацыі аховы здароўя, лекары-адмыслоўцы якой удзельнічаюць у медычным аглядзе грамадзян (прызыўнікоў) пры іх наборы. Копія акта накіроўваецца ў адпаведнае галоўнае ўпраўленне аховы здароўя, камітэт аховы здароўя.