19 жнiўня 2019, панядзелак, 7:54
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сэнат Італіі адмовіўся ад галасавання аб даверы ўраду

Сэнат Італіі адмовіўся ад галасавання аб даверы ўраду

Угода, прапанаваная Матэа Сальвіні руху «5 зорак», не спрацавала.

Сэнат рэспублікі - верхняя палата парламента Італіі - адхіліў прапанову правапапулісцкай "Лігі" на чале з яе федэральным сакратаром Матэа Сальвіні аб правядзенні 14 жніўня галасавання аб пытанні пра недавер ураду прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ, паведамляе dw.com.

Пра гэта ў аўторак, 13 жніўня, паведаміла італьянскае агенцтва ANSA. Паводле яго звестак, супраць ініцыятывы "Лігі" выступілі Рух "5 зорак", Дэмакратычная партыя, "Свабодныя і роўныя", а таксама Рух за аўтаномію.

Контэ 20 жніўня мусіць будзе выступіць з пытаннем пра палітычным крызіс перад дэпутатамі ў Палацо Мадама - рэзідэнцыі італьянскага Сэната ў Рыме.

Нечаканая ўгода

Да гэтага Матэа Сальвіні на дэбатах у парламенце прапанаваў Руху "5 зорак" нечаканую ўгоду: ён паабяцаў падтрымаць парламенцкую рэформу, прапанаваную лідарам гэтага аб'яднання Луіджы Дзі Маё, у абмен на ягоную згоду на правядзенне датэрміновых выбараў. Дзі Маё намагае на скарачэнні колькасці дэпутатаў з цяперашніх 950 да 605. Лідар "5 зорак" на саступкі, аднак, не пайшоў.

Між тым на фоне ўзмоцненага крызісу да стрыманасці заклікаў экс-прэм'ер Італіі Матэа Рэнцо, які падкрэсліў, што не дазволіць падарваць згоду паміж партыямі, якая дазваляе захаваць дзеяздольнасць цяперашняга парламента.

Лёс кааліцыйнага ўрада пад пытаннем

У чацвер, 8 жніўня, Матэа Сальвіні запатрабаваў правесці датэрміновыя выбары ў парламент краіны, паставіўшы пад пытанне лёс кааліцыйнага ўрада. "Мы не хочам дадатковых месцаў (у парламенце. - Рэд.) або міністэрскіх пазіцый, не хочам перастановак або тэхнічнага ўрада: на змену гэтаму ўраду могуць прыйсці толькі выбары", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Палітык, які займае таксама пасаду кіраўніка МУС краіны, паказаў, што праз супярэчнасці паміж "Лігай" і Рухам "5 зорак" у парламенце, якія ўзмацняюцца цягам апошніх месяцаў, у парламенце адсутнічае кіроўная большасць. На ягоную думку, новае галасаванне з'яўляецца адзінай альтэрнатывай нетрывалай кааліцыі кіруючых партый.

Рост супярэчнасцяў

Канфлікт абвастрыўся пасля таго, як "5 зорак" 7 жніўня прагаласавала супраць шматмільярднага праекта хуткаснага чыгуначнага злучэння паміж італійскім Турынам і французскім Ліёнам, які падтрымліве “Лігай".

Іншымі прадметамі для супярэчнасцяў стала выдача большай аўтаноміі асобным рэгіёнам Італіі і мінімальная сума аплаты працы.