19 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кароль Леў» стаў самым паспяховым анімацыйным фільмам у гісторыі

2
«Кароль Леў» стаў самым паспяховым анімацыйным фільмам у гісторыі

Рэжысёрам фільма стаў Джон Фаoро.

Анімацыйны фільм студыі Disney "Кароль Леў" прызнаны самым паспяховым у сваім жанры ва ўсе часы. Сусветныя касавыя зборы стужкі склалі 1,33 мільярда даляраў, піша segodnya.ua.

Варта адзначыць, што папярэднім рэкардсмэнам з'яўлялася мультыплікацыйная стужка "Халоднае сэрца", якая была выпушчаная ў 2013 годзе. Яна сабрала ў пракаце 1,29 мільярда даляраў.

Трэцяе месца займае "Суперсямейка 2", касавыя зборы якой склалі 1,24 мільярда даляраў. У "пяцёрку" найлепшых таксама ўвайшлі анімацыйныя стужкі "Міньён" (1,16 мільярда даляраў) і "Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі" (1,07 мільярда даляраў).

Адзначым, што ў цэнтры сюжэту "Караля Льва" - малады леў Сімба, якому давялося перажыць складаны перыяд - страціць свайго бацьку Муфаса. Ён будзе спрабаваць атрымаць уладу, чаго б гэта яму не варта было.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках